У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?
49‑гадовая жанчына працавала прадавачкай у пункце продажу латарэй. Больш за год яна сістэматычна крала гульнявыя білеты, спадзеючыся на вялізны выйгрыш.
Як паведамляе пракуратура Прыморскага краю, са студзеня 2025 года па люты 2026‑га жанчына скрала больш за 700 білетаў, агульны кошт якіх ацэньваецца прыкладна ў 400 тысяч расійскіх рублёў (каля 5,5 тысяч даляраў).
Аднак мара пра багатае жыццё разбілася: сярод білетаў выйгрышных не было.
Замест джэкпоту жанчына атрымала абвінавачанне за прысваенне чужой маёмасці ў буйным памеры.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары