У Расонскім раёне адкрылася новая інклюзіўная экалагічная сцежка «Падарожжа ў прыроду без перашкод». Яна разлічаная на шырокае кола наведвальнікаў, у тым ліку людзей з інваліднасцю, піша БелТА.

Маршрут мае працягласць каля 6 кіламетраў і праходзіць па тэрыторыі заказніка «Сіньша» — мясцовасці з чыстымі азёрамі і рэдкімі відамі раслін і жывёл. Сцежка пачынаецца каля цэнтра экалагічнага выхавання ўстановы «Эка-Росы».
На маршруце абсталяваныя 17 тэматычных прыпынкаў. Там размешчаныя інфармацыйныя стэнды, інтэрактыўныя заданні і зоны адпачынку. Наведвальнікам прапануюць своеасаблівы «пашпарт падарожніка», у якім можна адзначаць выкананыя заданні — гэта робіць прагулку больш цікавай, асабліва для дзяцей.

Асаблівая ўвага нададзена даступнасці. Частка сцежкі адаптаваная для людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, зроку, слыху, а таксама для людзей з аўтыстычнымі асаблівасцямі. На маршруце ёсць тактыльныя элементы, шыльды са шрыфтам Брайля, бяспечныя сцежкі і зручны спуск да вады.
Праект накіраваны на развіццё экатурызму і стварэнне роўных магчымасцяў для адпачынку на прыродзе. Ён рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі у рамках праграмы развіцця ўстойлівага і інклюзіўнага турызму.
Новая экасцежка ўжо прыняла першых наведвальнікаў, у тым ліку ўдзельнікаў турыстычнага злёту для людзей з інваліднасцю, дзе прайшлі экскурсійныя і культурныя мерапрыемствы.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары