Свет66

Парашэнка ідзе ў прэзідэнты Украіны: Прыйшоў час жыць па-новаму

Мільярдэр і палітык Пятро Парашэнка ідзе ў прэзідэнты Украіны. Пра гэта ён заявіў падчас канцэрта ў Вінніцы.

Увечары ён выйшаў да людзей і сказаў: «Прыйшоў час жыць па-новаму.

У першую чаргу павінны пабудаваць такую краіну, дзе будуць годныя Узброеныя сілы, якія будуць абараняць суверэнітэт нашай дзяржавы. Мусім пабудаваць новыя праваахоўныя органы, якія будуць абараняць менавіта правы і бяспеку кожнага чалавека. Стварыць такі інвестыцыйны клімат, каб прыйшлі людзі, якія ведаюць і ўмеюць ствараць новыя працоўныя месцы і плаціць падаткі. Даць шанец моладзі, якая будзе ганарыцца тым, што жыве ва Украіне.

Жыць па-новаму — гэта быць багатым, працавітым і вольным у незалежнай дзяржаве. Таму я прыняў рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта».

Парашэнка папрасіў у віннічан падтрымкі, на што людзі пачалі скандаваць «Парашэнка!».

Ён дадаў: «Я не здраджу».

Пасля гэтага ён прапанаваў успомніць Нябесную сотню пад песню «Плыве кача».

Скончыў свой выступ гімнам Украіны, які праспявалі ўсе прысутныя.

За некалькі хвілін да выступу Парашэнкі, спявачка Джама праспявала некалькімі мовамі — расійскай, украінскай і турэцкай.

Пасля слоў «Крым — гэта Украіна» людзі выпусцілі ў паветра жоўтыя і блакітныя шарыкі.

Пятро Парашэнка ў 1990-х стварыў кандытарскую імперыю «Roshen», у 2007—2012 гг. старшыня Рады Нацбанка Украіны, у 2009-2010 гг. — міністр замежных спраў, быў міністрам эканамічнага развіцця Украіны. Адзін з лідараў Аранжавай рэвалюцыі, а таксама ідэйны натхняльнік Еўрамайдану 2013-2014 гг.

Паводле апошніх апытанняў, Парашэнка мае найбольшы рэйтынг сярод украінскіх палітыкаў.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары прызначаныя ва Украіне на 25 мая.

Пра свой удзел заявілі Юлія Цімашэнка, рэгіяналы Сяргей Цігіпка, Міхаіл Добкін, Алег Цароў, а таксама Рэнат Кузьмін, старшыня ўсеўкраінскага яўрэйскага аб'ядання Вадзім Рабіновіч ды інш.

Мяркуецца, што асноўная барацьба разгорнецца паміж Цімашэнкай і Парашэнкам. Аднак у выпадку калі пад расійскім эканамічным і ваенным ціскам сітуацыя ў краіне рэзка пагоршае, то могуць вырасці шанцы кандыдатаў з усходу краіну кшталту Цігіпкі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць