Свет

Паліцыя Турцыі ўжыла вадамёты і слезацечны газ для разгону пікету ля будынка ЦВК

Паліцыя турэцкай сталіцы ўжыла вадамёты і слезацечны газ для разгону удзельнікаў пікету ля будынка Вышэйшага савета па выбарах (Цэнтрвыбаркама) Турцыі. У цяперашні час каля ўваходу ў будынак застаюцца некалькі ўзводаў паліцэйскага спецназа і машыны, абсталяваныя вадамётамі.

Пікет каля Цэнтрвыбаркама быў выстаўлены пратэстуючымі мінулым вечарам. Больш за сотню чалавек прыйшлі, каб апратэставаць папярэднія вынікі муніцыпальных выбараў і вынікі галасавання па кандыдатах на пасаду кіраўніка сталіцы. Удзельнікі акцыі, якія чакаюць афіцыйных вынікаў пераліку бюлетэняў і аб'явы вынікаў галасавання, наладзілі пазменнае дзяжурства на працягу ночы. Пераважная большасць маніфестантаў — прыхільнікі апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі, чый кандыдат Мансур Яваш прайграў дзеючаму мэру усяго каля аднаго адсотка.

Да цяперашняга моманту сітуацыя нармалізавалася, паліцыя выставіла на падыходзе да Цэнтрвыбаркаму кардоны і кантралюе абстаноўку. Між тым, некалькі дзесяткаў актывістаў, адцясненыя паліцыяй, працягваюць скандаваць антыўрадавыя лозунгі і патрабаваць пераліку галасоў, але агрэсіўных крокаў не робяць.

Сам Яваш падчас прэс-канферэнцыі звярнуўся да ўдзельнікаў пікету, заявіўшы, што «цяпер ля будынку Цэнтрвыбаркаму рабіць няма чаго», а трэба спачатку дачакацца вынікаў разгляду афіцыйнага пратэсту, пададзенай НРП ў рэгіянальныя выбаркамы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць