Грамадства1616

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

У новым выпуску ТОКу былы палітвязень, а да таго — журналіст пула Лукашэнкі Дзмітрый Семчанка падзяліўся невядомымі падрабязнасцямі сустрэчы Лукашэнкі з журналістамі 9 ліпеня 2020-га.

Сустрэча Лукашэнкі з журналістамі. 9 ліпеня 2020 года. Фота: БелТА

Дзмітрый згадвае, што ішоў на тую сустрэчу з канкрэтнай мэтай — задаць пытанні пра будучыню ўлады і паспрабаваць агучыць тое, што, на яго думку, магло б спусціць пару ў грамадстве: «Я хацеў задаць пытанне канкрэтнае. Першае — рэформа Канстытуцыі. (…) Пра пераемніка. (…) Канкрэтная дарожная карта, каб людзі чакалі, каб не было рэвалюцыі».

Сам Семчанка ў той момант найбольш прыдатнай фігурай у якасці пераемніка бачыў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея:

«Мне хацелася Макея. Я вельмі хацеў, я за яго тапіў, і калі б яго зрабілі кандыдатам, каб ён быў пераемнікам, я лёг бы за яго. Я давяраў яму. (…) І ведаю, што ён быў нацыянальна арыентаваны».

На ягоную думку, такі сцэнар дазволіў бы Беларусі паступова аддаляцца ад Расіі без рэзкіх крокаў:

«Гэта быў бы найлепшы варыянт, бо Расія ў той момант не рабіла б такіх рэзкіх крокаў, бо наменклатурны пераемнік. І гэта быў бы варыянт такі, што мы паціху-паціху эвалюцыйна… Эвалюцыя, не рэвалюцыя»».

Аднак, як згадвае былы кіраўнік пула Лукашэнкі, яшчэ перад сустрэчай іншыя журналісты папярэджвалі яго, што ніякай рэальнай дыскусіі не будзе:

«Мне адзін з журналістаў, не называю яго прозвішча, пачынае казаць: «Ты ведаеш, што цябе ўспрымуць як ворага?» Я кажу: «У мяне выбару ніякага няма, я вось як ёсць скажу». Ён кажа: «Ну глядзі сам, глядзі сам. (…)

Гэта не для таго збіраюць, каб штосьці абмяркоўваць. Гэта збіраюць, каб проста кляліся ў вернасці».

Гэты прагноз, паводле яго, цалкам пацвердзіўся.

«Там 200 ці 300 чалавек сабралі. Гэта не такая размова, калі нейкае вузкае кола і можна задаць яму пытанні і штосьці абмеркаваць, насамрэч сказаць «давайце ратаваць краіну». Не. Гэта 300 чалавек сядзіць. І пачынаюць задаваць розныя пытанні. І пытанні такія: «Мы за вас» — і ўсё такое».

Сам Семчанка ў выніку свайго пытання не задаў, але Лукашэнка сам на яго адказаў у час размовы з іншымі.

«Ён сказаў, што «я ведаю, што трэба пераемнік». «Мне вось Назарбаеў кажа: «Саша, трэба сыходзіць своечасова. (…) А я кажу, што я не бачу пераемніка».

Як прызнаецца Дзмітрый, ён адчуў, што гэта пераломны момант, калі «ўсё ідзе не туды гістарычна».

Пры гэтым Лукашэнка, як згадвае Дзмітрый, усё ж абяцаў канстытуцыйныя змены і частковую лібералізацыю:

«Я зраблю рэформу, Канстытуцыю  памяняю, будзе лібералізацыя там пэўная, што не павінен прэзідэнт, як я, сядзець так доўга».

Семчанка згадвае, што менавіта на той сустрэчы Лукашэнка даводзіў журналістам:

«Калі вы сыдзеце і будзеце пад нагамі блытацца, то вас раздушаць».

Журналіст Дзмітрый Семчанка з 2009 па 2020 год працаваў на тэлеканале АНТ. З 2014‑га — у складзе журналісцкага пула Лукашэнкі. 13 жніўня 2020 года Дзмітрый звольніўся з АНТ, а ў верасні яго пакаралі адміністрацыйным арыштам за ўдзел у пратэсным маршы.

У канцы 2022 года Семчанку зноў затрымалі, і пасля двух тэрмінаў па 15 сутак выставілі абвінавачанне паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).

У сакавіку 2023 года Дзмітрыю прысудзілі 3 гады зняволення. Выйшаў на свабоду ён у ліпені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Праз два месяцы разам з жонкай вымушаны быў выехаць з краіны.

Каментары16

  • Вы думаеця, нам, царам, лёгка?
    08.04.2026
    Няма каму пакінуць... Вось ва Ўзбекістане ўсёй краінаю беглі за труной важдзя, рыдалі і галасілі, а потым палову яго сям'і перасаджалі, а ў астатніх аджалі бізнэсы
  • Шрэк
    08.04.2026
    Макей быў нацыяльна арыентаваны, як і Машэраў. Не трэба займацца міфатворчасцю.
  • Ніл
    08.04.2026
    Шрэк, Макей зрабіў візы ў Еўразвяз па €35, што на 5 гадоў выдавалі, і абяцаў безвізавы рэжым у бліжэйшай будучыні. Лічу, што гэта быў сур’ёзны ўнёсак у баланс ад Расеюшкі. Толькі будучыня не надышла і Макей сыйшоў.

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?5

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?5

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць