Меркаванні33

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка

З маіх першых 10 сутак у ШІЗА ў Шклове адміністрацыя зрабіла шоу, — напісаў Павел у сваім фэйсбуку.

Павел Севярынец на святкаванні Дня Волі ў Вільні, 25 сакавіка 2026 года

Некалькі месяцаў ШІЗА не давалі — бо мяне прывезлі пасля страшнай смерці там Вітольда Ашурка. Начальства само было прыгаломшанае шумам і абурэннем, пэўны час не лютавалі. Да таго ж да мяне час ад часу хадзіў адвакат, родныя на волі не маўчалі — і яны спярша пабойваліся брацца рэзка. 

Канечне, прыдумалі пару дзясяткаў парушэнняў, зрабілі «злоснікам» (атаварка не на 5 базавых, а на 2), забралі спатканні, перадачы (у калоніі гэта называецца «обезжіріть»)… Але жорны ж круцяцца, мелюць, загады ідуць — прыйшоў час і на мяне.

Нагоду выбралі сумысля смешную — не павітаўся з супрацоўнікам адміністрацыі. Але было ясна, што гэта проста нагода.

На камісіі пакарання начальнік зачытаў з мабілкі допіс «Свабоды» пра тое, што ў Шклоўскай калоніі сядзіць палітык Павел Севярынец. 

— Мешаете нам работать, Северінец. 10 суток ШІЗО.

Як і мае быць у такіх выпадках, заломваюць рукі — і выводзяць у калідор. А там, людцы ж мае, чалавек пятнаццаць у форме — і як, знаеце, раптоўнае віншаванне з днём народзінаў, такі ўхвальны гул і воплескі, натуральныя воплескі!

— Ооо! Северінец! Рукі выше! Давай! Пашооол!!!

«Рукі выше» — значыць, заломваюць так, што ілбом кранаеш дол. Заварочваюць у кабінет рэжымкі.

— На пол! Рукі за спіну! Лежать!!!

Калі табе далі суткі — усё, супрацоўнікам можна адрывацца «па поўнай».

Ляжыш, каўтаеш сутаргавымі ўдыхамі пыл і пясок, сэрца калоціцца, дыхання не хапае, вакол па падлозе брохаюць боты.

— Ногі шіре! Лежать, сказаал!

Зайдуць, падаб’юць ногі, каб шырэй, палюбуюцца. Прыгажосць.

Паехалі, думаю, хлопец. Шоў маст гоў он.

А ў ШІЗА завялі ў 20‑ю камеру (яна скразняковая, насупраць дворыкаў, узімку самае тое) — і папярэдзілі:

— Доклад будешь делать, что в 13‑й камере. Понял?

Гэта ж такая свядомасць у таварышаў — Севярынец ён жа тыпу веруюшчы. Значыт, еслі 13‑я камера, ему ох как страшна далжно быць. Ты поняў? Как чотка прыдумана, а?!

І вось менавіта ў гэты момант мяне адпусціла.

Каментары3

  • Таксама сямнаццаты
    08.04.2026
    Любяць у Шклове пагалівудзіць. Але колькі б вяровачка ня вілася - канец будзе. Ёсць Бог на свеце.
  • Алесь.
    08.04.2026
    Калісці ўразіла мужнасць Паўла Севярынца, калі ён пісаў з турмы пра Вітольда Ашурка. У той час нават банда спыніла катаванні. Баяліся помсты. Як разумею, то баяліся і рэакцыі. І, ў першую чаргу, беларусаў, якія былі ў замежжы. Але, яны былі заняты. Патрабавалі свабоды для Пратасевіча і Сапегі....
    І спадзеў быў, што Павал выйдзі і скажа....
    Наіўныя людзі, мы беларусы...

    Забойства Вітольда Ашурка - адно з самых подлых злачынстваў лукашэнкаўскага ГУЛАГу.
    І ўжо будзе 5 гадоў 21 траўня...
    І стукачы, а часам, і былыя лукашысты, якія ратаваліся з засценкаў любым коштам, але цяпер дзеячы, а то ўжо выбіліся і ў кіраўнікі новай апазіцыі, то будуць нешта сваё і на карысць сябе казаць на акцыях у Дзень Палітвязня. Дзесці яшчэ прарвецца і хтосці з тых для каго Вітольд гэта не проста абстрактныя "правільныя" словы. Пры ранейшым панаванні абсалютнага зла - незаконнай улады ў Беларусі і татальных рэпрэсіяў ды сістэмных катаванняў палітвязняў...
    Злачынцы ня толькі не пакараныя, але не вядома ці будзе яшчэ магчымасць іх судзіць...

    Светлая Памяць Вітольда!
    Прабач ты нас, грэшных, якія баяцца цяпер нават казаць праўду і дамагацца справядлівасці.
  • давайце звернем увагу
    08.04.2026
    Падкалоць верніка? Дык тым самым гадамі займаюцца розныя новаапазіцыйныя левыя лгбт/квір/фем дзеячы тыпу Базар ці тых з КР. Ідэйныя нашчадкі саветаў камуністаў.

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!32

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць