У Гродне 80‑гадовага кіроўцу часова пазбавілі правоў за небяспечны манеўр на «зебры».

Паездка праз кальцавую развязку каштавала пенсіянеру пасведчання кіроўцы — 80‑гадовы гродзенец на сваёй «Хондзе» не спыніўся і ледзь не збіў людзей, якія пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе.
Сведкі здарэння паведамілі ў ДАІ пра аварыйную сітуацыю.
Міліцыя знайшла парушальніка і вынесла вердыкт: пазбаўленне правоў на 8 месяцаў, а таксама штраф 10 базавых адзінак.
Каментары