Грамадства

У гісторыі «польскіх шпіёнаў» пастаўлена кропка

Акружны вайсковы суд у Маскве прысудзіў да 7 гадоў турэмнага зьняволеньня маёра расейскай арміі Сяргея Юрэню за шпіянаж на карысьць Польшчы. Юрэня быў прызнаны вінаватым у здрадзе айчыны.

Акружны вайсковы суд у Маскве прысудзіў да 7 гадоў турэмнага зьняволеньня маёра расейскай арміі Сяргея Юрэню за шпіянаж на карысьць Польшчы. Юрэня быў прызнаны вінаватым у здрадзе айчыны. Нагадаю, што ў ліпені КДБ Беларусі паведаміў пра абяскоджаньне сеткі польскай выведкі, якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Беларусі. Расейскі вайсковец зьяўляўся адным зь пяцёх удзельнікаў групы.

Паводле расейскай прэсы, Сяргей Юрэня прадаваў агентам польскай выведкі дадзеныя пра стратэгічныя аб’екты аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі й Расеі.

Працэс, які распачаўся 17 верасьня, адбываўся ўвесь гэты час без прысутнасьці СМІ й грамадзкасьці. Сьледзтва супраць Юрэні было распачатае 6 сакавіка 2007 году, першапачаткова яму пагражала ад 12 да 20 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Прэс‑сакратар суду Аляксандар Мінчаноўскі паведаміў, што падсудны прызнаўся ва ўчыненых злачынствах.

А. Мінчаноўскі: Падчас судовага працэсу падсудны прызнаўся ва ўсіх абвінавачаньнях і выказаў шкадаваньне. Гэтыя аспэкты былі ўзятыя пад увагу пры вынясеньні прысуду.

Пракурор Раміль Шакураў, які патрабаваў для Юрэні 15 гадоў зьняволеньня, заявіў, што ён задаволены рашэньнем суду. Шакураў таксама паведаміў, што Юрэня быў завэрбаваны ў лістападзе 2005 году. Затрыманы афіцэр прадпрымаў спробу трапіць у кадравы склад фэдэральных ворганаў бясьпекі, то бок спрабаваў быць падвойным агентам.

Як паведамляюць расейскія газэты, у пэрыяд ад 2005 да 2006 гадоў Юрэня зьбіраў інфармацыю наконт дыслякацыі, падпарадкаваньня і ўзбраеньня вайсковых частак Маскоўскай вайсковай акругі. Экспэрты прыйшлі да высновы, што інфармацыя, якую Юрэня перадаваў польскім агентам, была дзяржаўнай таямніцай.

Нагадаю, 14 верасьня Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў чатырох беларускіх афіцэраў да турэмнага зьняволеньня тэрмінам ад 7 да 12 гадоў. Афіцэр расейскіх узброенных сілаў самастойна зьвярнуўся ў ФСБ ў сувязі са справай і падчас працэсу ў Менску быў сьведкам.

Паводле беларускага КДБ, агентаў больш за ўсё цікавіла ракетная сыстэма супрацьпаветранай абароны С‑300. Падазраваны ў арганізацыі сеткі беларус, як паведаміла КДБ, быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі на Захад.

Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць