Грамадства1717

Лукашэнка: Я таксама не вялікі спецыяліст у самагонцы, віскі, каньяку

Сёння на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны Беларусі Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што ў пытанні якасці няма прамой ўзаемасувязі з мадэрнізацыяй і выкарыстаннем высокатэхналагічнага абсталявання.

«Часам на звычайных самагонных апаратах робяць такое пітво, што побач не стаялі ніякая гарэлка ці піва. Гэта не мая выснова. Я таксама не вялікі спецыяліст у самагонцы, віскі, каньяку і іншым. Але так кажуць людзі. Яны наадварот трымаюцца за гэты стары кацялок», — адзначыў Лукашэнка.

Ён у сувязі з гэтым расказаў, што нядаўна глядзеў тэлеперадачу пра падарожжа аднаго з журналістаў па Нямеччыне, дзе ў тым ліку распавядалася пра вытворчасць нямецкага шнапсу па традыцыйнай тэхналогіі.

«Паказваюць гэты апарат — ён такі старажытны. А журналісты п'юць і аблізваюцца — шнапс самы лепшы. Дык чаму гэты чалавек, які вырабляе шнапс, не мяняе абсталяванне на суперсучаснае?» — сказаў Лукашэнка.

«Я не кажу, што мадэрнізацыя не патрэбна, але не трэба, пабываўшы на Захадзе, убачыўшы нешта бліскучае, туды бегчы. Але мы пабеглі», — заўважыў ён.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць