Эканоміка44

Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Магілёўскай вобласці за нізкія паказчыкі ў АПК і прамысловасці

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Клімавіцкага раёна раскрытыкаваў кіраўніцтва Магілёўскай вобласці за нізкія паказчыкі ў рабоце АПК і прамысловасці.

У цэлым ацэньваючы вынікі эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці, ён сказаў: «Вобласць працуе практычна горш за ўсіх у краіне».

Адразу пасля прылёту ў раён кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі ад убачанага з борта верталёта. Ён раскрытыкаваў аграрыяў за нізкую культуру земляробства. На яго думку, у цэлым Магілёўская вобласць правальвае па многіх параметрах.

«Клімавічы — частка Магілёўскай вобласці, і тут, паводле маіх даных, таксама ўсё валіцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Першым пунктам праграмы наведвання Клімавіцкага раёна была МТФ «Барысаўка» філіяла «Ніва-Агра» Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі аб развіцці жывёлагадоўлі і выкананні яго даручэнняў па тэхнічным перааснашчэнні і будаўніцтве МТФ і комплексаў, сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. Лукашэнка азнаёміўся з сучаснай тэхналагічнай вытворчасцю малака на новай ферме.

Ён пацікавіўся, як у рэгіёне ідзе працэс рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм і комплексаў. «Гэта лакмусавая паперка ў рабоце губернатараў», — сказаў ён. Аляксандру Лукашэнку расказалі, што ў Магілёўскай вобласці рэканструюецца 170 аб'ектаў. З іх 120 ферм і комплексаў пабудаваны ўжо, яшчэ 20 будуць уведзены да 1 мая. Яго запэўнілі, што поўнасцю рэканструкцыя на фермах Магілёўскай вобласці будзе завершана да 1 кастрычніка бягучага года.

Як высветлілася, сярод праблемных пытанняў не толькі своечасовая здача рэканструяваных аб'ектаў, але і своечасовае навучанне спецыялістаў рабоце на мадэрнізаваных аб'ектах.

«Мы дамаўляліся, што, перш за ўсё, трэба накіраваць спецыялістаў на лепшыя фермы і навучыць іх працаваць. Чаму не навучыліся?» — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запатрабаваў неадкладна вырашыць гэту праблему.

На сустрэчы ішла размова аб неабходнасці павышэння эфектыўнасці работы жывёлагадоўлі, не толькі малочнай галіны, але і свінагадоўчай.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да канца года аднавіць вытворчасць свініны да самых высокіх вынікаў, растлумачыўшы гэта кан'юнктурай рынку, паколькі цэны на свініну пачалі расці. Былі закрануты пытанні стварэння буйных холдынгаў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі і развіцця садоўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы сёння наведаў Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, дзе азнаёміўся з падрыхтоўкай кадраў для АПК. Размова ішла аб забяспечанасці кадрамі сельгасарганізацый у краіне і Магілёўскай вобласці ў прыватнасці. Як запэўнілі кіраўніка дзяржавы, сістэма адукацыі сельгаскадраў выбудавана належным чынам. Многія навучэнцы, у тым ліку мясцовая моладзь, вучацца па мэтавым наборы.

Аляксандр Лукашэнка наведаў навучальныя класы і паразмаўляў з навучэнцамі. Ён цікавіўся іх меркаваннем, што трэба зрабіць, каб больш моладзі заставалася працаваць у вёсцы.

Кіраўнік дзяржавы параіў моладзі не спяшацца ў горад, а заставацца працаваць у сябе на радзіме.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы9

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі5

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?9

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй9

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы9

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць