Здарэнні11

Мінчанін спрабаваў прадаць білеты на хакей за $1600

Супрацоўнікі міліцыі спынілі факты незаконнай рэалізацыі за валюту білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, 19 мая супрацоўнікі міліцыі на тэрыторыі спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» выявілі факт рэалізацыі 42-гадовым мінчанінам 138 білетаў на матч Казахстан — Фінляндыя за 1.600 долараў ЗША. 

Менавіта ў момант рэалізацыі білетаў за замежную валюту расіяніну распаўсюджвальнік быў затрыманы аператыўнікамі сталічнага АБЭЗ. Ужо пасля адміністрацыйнага затрымання ён добраахвотна выдаў вартаўнікам парадку яшчэ 108 білетаў на матч Казахстан — Фінляндыя, 40 білетаў на матч Данія — Францыя, 16 білетаў на матч Італія — Швецыя і чатыры білеты на матч Данія — Славакія.

У той жа дзень у дачыненні да правапарушальніка супрацоўнікамі АБЭЗ быў складзены адміністрацыйны пратакол за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку (арт. 11.1 КоАП). Гэта цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавыя велічынь (ад 1,5 да 7,5 млн. беларускіх рублёў).

Матэрыял праверкі перададзены ва ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, якім праводзіцца праверка з мэтай устанаўлення канала паступлення білетаў і наступнага прыцягнення вінаватых асоб да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і ўхіленне ад выплаты падаткаў. 

Першапачатковымі праверачнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што білеты мелі нулявы кошт. У сталічным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ёсць версія, што білеты выдзяляліся неўстаноўленай установе бясплатна для далейшага распаўсюджвання сярод работнікаў.

Прыведзены выпадак не адзінкавы. 17 мая падчас сумесных рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі на тэрыторыі «Мінск-Арэны» былі выяўлены аналагічныя факты рэалізацыі білетаў трыма грамадзянамі Расіі. Яны прапаноўвалі адзін білет на матч Расія — Фінляндыя за 100 долараў ЗША, адзін білет па цане 70 еўра і два білеты за 300 долараў ЗША на матч Расія — Латвія. 

У дачыненні да правапарушальнікаў за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку складзены адміністрацыйныя пратаколы (арт. 11.1 КоАП).

Каментары1

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць