Улада

Пасольства Італіі ў Мінску спрашчае працэдуру атрымання віз

Пасольства Італіі ў Мінску спрашчае працэдуру атрымання віз, паведаміла прэс-служба дыпмісіі.

«Мы хочам, каб працэс падачы дакументаў на візу стаў прасцейшым і ўсе ахвотныя наведаць Італію ў якасці турыстаў змаглі скараціць свае расходы, — зазначыў першы сакратар пасольства Італіі ў Мінску Уга Боні. — Імкнучыся палепшыць якасць паслуг, мы ў першую чаргу прыслухоўваемся да пажаданняў нашых кліентаў, якія тычацца гадавых віз, спрашчэння патрабаванняў да дакументаў і ўвядзення дадатковага часу працы з жыхарамі рэгіёнаў».

«Мы актыўна супрацоўнічаем з турагенцтвамі. Зыходзячы з таго, што колькасць нашых партнёраў у гэтай сферы падвоілася, мы ўвялі спецыяльны графік працы выключна з імі. Мы таксама значна пашырылі штат служачых, якія працуюць з турагенцтвамі. Гэта дазваляе больш хутка і эфектыўна працаваць з заявамі, так што нават турысты, якія хочуць пакарыстацца тэрміновымі прапановамі, змогуць атрымаць нашу візу своечасова», — падкрэсліў першы сакратар пасольства.

Як заявіў дыпламат, для эканомікі Італіі турыстычны бізнес з'яўляецца вельмі важным, і Беларусь — важная краіна з вялікім турыстычным патэнцыялам. «Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць і тая ўвага, якую асноўныя турыстычныя кампаніі Італіі сталі надаваць Беларусі», — сказаў Уга Боні.

У паведамленні італьянскай дыпмісіі зазначаецца, што сёлета пасольства прыняло шэраг мер, скіраваных на паляпшэнне і пашырэнне сферы паслуг, што аказваюцца беларускім грамадзянам. З кастрычніка 2013 года можна скарыстацца сістэмай анлайн-бранавання месцаў для падавання дакументаў на візу. Гэта паслуга дазваляе выбраць зручныя дату і час, пазбягаючы чакання адказу па тэлефоне. Сістэма анлайн-бранавання, якая працуе кругласутачна, дазволіла значна скараціць чаканне чаргі на падаванне дакументаў. Як зазначылі ў пасольстве, калі ў мінулыя гады ў перыяд найбольшага наплыву турыстаў (з красавіка па жнівень) час чакання мог даходзіць да двух месяцаў, то сёння ён не перавышае 10 каляндарных дзён.

Новаўвядзенні закранулі таксама пералік дакументаў, неабходных для атрымання візы. Так, пасольства Італіі сумесна з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краін Шэнгенскай зоны, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, дасягнулі прынцыповай дамоўленасці па спісе дакументаў, што прыкладаюцца да заявы на візу. Гэта пагадненне дакладна вызначае і гарманізуе пералік дакументаў, што запытваюцца пасольствамі, а таксама ў выпадку з Італіяй спрашчае парадак атрымання віз, у прыватнасці, для непаўналетніх грамадзян.

Пасольства Італіі асабліва звяртае ўвагу на тое, што беларускія турысты могуць падаваць ксеракопіі сваіх дакументаў на рускай ці беларускай мовах, бо знікла неабходнасць у арыгіналах і перакладах на італьянскую мову.

Паведамляецца таксама, што прыняты шэраг мер, скіраваных на аблягчэнне працэдуры выдачы віз для беларускіх грамадзян, якія жывуць за межамі Мінска. Па-першае, за невялікую плату можна замовіць дастаўку пашпарта з візай атрымальніку на дом. Дзякуючы пагадненню з РУП «Белпошта» атрымальнікам віз не трэба будзе ехаць у пасольства за пашпартам, што дазволіць скараціць грашова-часавыя расходы грамадзян. Па-другое, ідучы насустрач жыхарам рэгіёнаў, якім часта даводзілася падарожнічаць ноччу, каб паспець на ранішняе падаванне дакументаў, пасольства ўвядзе для іх дадатковы графік прыёму ў пасляабедзенны час.

Летась пасольства Італіі выдала прыкладна 45 тыс. віз, што стала абсалютным рэкордам з моманту яго адкрыцця ў 1992 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць