Грамадства

13 чэрвеня пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску спыняе прыём дакументаў на візы

Візавы аддзел пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску 13 чэрвеня 2014 года спыняе прыём дакументаў на візы.

Як паведамляе прэс-служба пасольства, гэта звязана з фінальнай перадачай паўнамоцтваў па прыёме дакументаў на візы кампаніі «Тэлеперформанс Лімітэд».

30 верасня 2013 года дэпартамент па візах і іміграцыйных пытаннях МУС Вялікабрытаніі (UKVI) аб'явіў аб тым, што ў якасці камерцыйных партнёраў па аказанні паслуг у візавых цэнтрах па ўсім свеце былі выбраны кампаніі «ВФС Глобал» (VFS Global) і «Тэлеперформанс Лімітэд» (Teleperformance Ltd). 

Як адзначаецца ў паведамленні, перадача адказнасці за прыём заяў на візы Вялікабрытаніі ў Беларусі Візаваму цэнтру павінна была адбыцца да 1 красавіка 2014 года. «Нягледзячы на затрымкі ў арганізацыі працэсу прыёму заяў у новым Візавым цэнтры ў Мінску, паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў аб выдачы віз былі перададзены візаваму аддзелу пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве датэрмінова. Таму працэс пераходу на новы кантракт будзе завершаны да 18 чэрвеня 2014 года», — адзначае прэс-служба. 

З 18 чэрвеня 2014 года кампанія «Тэлеперформанс Лімітэд» распачынае кіраваць дзейнасцю Візавага цэнтра ў Мінску. Да адкрыцця пастаяннага офіса Візавы цэнтр будзе часова размяшчацца ў Мінску ў будынку гасцініцы «Прэзідэнт-Гатэль» па вул. Кірава, 18,

і будзе адкрыты для падачы дакументаў на візу па папярэднім запісе з 09.00 да 15.00 з панядзелка па чацвер і з 11.30 да 15.00 у пятніцу (акрамя дзяржаўных святаў). Першапачаткова «Тэлеперформанс Лімітэд» не будзе прапаноўваць поўны комплекс дадатковых паслуг, такіх як прыярытэтны разгляд заявы, адзначаецца ў паведамленні.

Кліенты, якія пададуць дакументы да 18 чэрвеня, змогуць забраць свае пашпарты ў візавым аддзеле пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску да 27 чэрвеня 2014 года, але толькі пасля таго, як атрымаюць паведамленне аб тым, што іх заява была апрацаваная і дакументы гатовы. Тыя кліенты, чые заявы не будуць апрацаваныя да 27 чэрвеня, атрымаюць дадатковае паведамленне аб тым, дзе і калі яны змогуць забраць свае дакументы.

«UKVI імкнецца забяспечыць магчымасць браніравання часу і даты падачы дакументаў у Візавым цэнтры на працягу пяці працоўных дзён з моманту рэгістрацыі анкеты.

Разгляд стандартных візавых зваротаў будзе займаць не больш чым 15 працоўных дзён, а візавых зваротаў, звязаных з пераездам на пастаяннае месца жыхарства, не больш чым тры месяцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Візавага цэнтра ў Мінску www.ge2by.tpcontact.co.uk, а таксама на старонцы пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі www.gov.uk/world/belarus.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі15

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі15

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць