Свет33

16 дзяцей са Снежнага баевікі сілай вывезлі ў Расію, 9 змаглі вырвацца

16 выхаванцаў інтэрната ў Снежным сілай вывезены ў Расійскую Федэрацыю і цяпер знаходзяцца ў лагеры для бежанцаў у Навашахцінску (Растоўская вобласць).

Разам з дзецьмі-сіротамі знаходзяцца двое ўкраінскіх выхавацеляў, паведаміла «Голасу Украіны» начальнік службы па справах дзяцей Данецкай абласной дзяржадміністрацыі Вера Сагайдак.

Як паведамлялася, у чацвер узброеныя баевікі захапілі аўтобус, на якім ехалі на адпачынак у Днепрапятроўскую вобласць 25 дзяцей-сірот і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Транспарт развярнулі ў бок кантрольна-прапускнога пункта «Даўжанскі» на Луганшчыне.

«Мама-выхавацелька дзіцячага дома сямейнага тыпу з 2 роднымі і 7 прыёмнымі дзецьмі катэгарычна адмовілася пакідаць Украіну і цяпер вяртаецца назад», — сказала Сагайдак.

«Іншых дзяцей, ад 1996 да 2008 г.г нараджэння, сілай перавялі праз мяжу. Зараз 16 выхаванцаў інтэрната і двое выхавацеляў знаходзяцца ў лагеры для бежанцаў у Навашахцінску», — распавяла суразмоўца.

Узброеныя баевікі перашкодзілі вывезці і 30 выхаванцаў дома малюткі ў Краматорску. Усё было падрыхтавана да транспартоўкі дзяцей ад нараджэння да 3 гадоў, многія з іх — з прыроджанымі сур'ёзнымі захворваннямі.

Але напярэдадні хтосьці з персаналу «зліў» інфармацыю прадстаўнікам самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Тыя з'явіліся ў дом малюткі ўвечары, пераначавалі, а раніцай перашкодзілі вывазу дзяцей.

Выхаванцаў дзіцячага прытулку ў Краматорску ўдалося эвакуіраваць раней. Пасля чаго дырэктара прытулку выклікалі ў «камендатуру» горада і пачалі высвятляць, з якой мэтай ён вывез дзяцей.

«Абвінавачваюць у тым, што малых вывозяць з мэтай продажу», — падзяліліся інфармацыяй у службе па справах дзяцей.

Відавочцы кажуць, што пасля таго, як выхаванцы прытулку шчасна пакінулі горад, ва установе з'явілася здымачная група расейскага НТВ і расчаравана канстатавала: «А мы не паспелі зняць, як яны ў падвалы хаваюцца!».

Выданне удакладняе, што ў падвалы хаваюцца жыхары Славянска, а ня Краматорска.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць