Культура

Піт Паўлаў ня ў курсе, што яго запрасілі на «Муз ТВ»

Беларускі музыка, гітарыст гурта N.R.M. Піт Паўлаў бачыць мала сэнсу ад трансляцыі кліпаў альтэрнатыўных выканаўцаў у эфіры музычных каналаў.

Беларускі музыка, гітарыст гурта N.R.M. Піт Паўлаў бачыць мала сэнсу ад трансляцыі кліпаў альтэрнатыўных выканаўцаў у эфіры музычных каналаў. Так ён пракамэнтваў Рацыі адкрыццё на тэлеканале «БелМузТВ» адмысловай праграмы пра беларускую альтэрнатыўную музыку.

Пра тое, што на канале «БелМузТВ» штонядзелю будзе выходзіць праграма пра альтэрнатыўных беларускіх музыкаў, сёння паведаміла БелаПАН прадзюсерка канала, спявачка Аляксандра Гайдук. Спадарыня Гайдук казала, што ўдзел у праграме возьме, да прыкладу, гурт N.R.M., а яго гітарыст Піт Паўлаў нават абяцаў прадаставіць кліпы для трансляцыі. Аднак Піт Паўлаў навіну пра існаванне праграмы пачуў ад журналіста Рацыі:

Не ведаю, адкуль у вас інфармацыя, але я пра гэта нічога не чуў.

Піт Паўлаў кажа, што свае кліпы на «БелМузТВ» ён даваць не адмаўляецца. Музыка нават зацікаўлены ў тым, каб яго творы прысутнічалі ў эфіры. Аднак эфэктыўнасьць ад гэтага, па словах Паўлава, будзе мінімальнай.

Нават калі я два разы пакажу па тэлебачанні свой кліп, то гэта будзе пазначаць, што я два разы паказаў па тэлебачанні свой кліп.

Піт Паўлаў кажа, што кіраўніцтва музычных каналаў Беларусі не надта зацікаўленая ў супрацы з беларускімі альтэрнатыўнымі музыкамі. Іх кліпы ставяць у эфір толькі тады, калі больш паказваць няма чаго. З другога боку, не варта забывацца на прэсінг уладаў у дачыненні да некаторых гуртоў. У выніку гэтага любая ініцыятыва тэлевізійшчыкаў будзе сканчацца там, дзе пачынаюцца забароны.

Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць