Эканоміка

Пункты пропуску «Дамачава-Славатычы» і «Пясчатка-Полаўцы» ў бліжэйшы час зменяць свой статус

Пункты пропуску на беларуска-польскай граніцы «Дамачава — Славатычы» і «Пясчатка — Полаўцы» ў бліжэйшы час зменяць свой статус і спецыялізацыю.

Аб гэтым па выніках рабочай сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Польшчы, якая адбылася ў аўтамабільным пункце пропуску «Казловічы», паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі.

«У пункце пропуску «Дамачава - Славатычы» грузавыя транспартныя сродкі агульнай масай да 7,5 т цяпер прапускаюцца ў рэжыме эксперымента. Намі ўжо атрымана нота польскага боку аб змяненні спецыялізацыі гэтага пункта пропуску. Пасля адпраўлення такой ноты беларускім бокам афармленне такіх грузавікоў у пункце пропуску «Дамачава - Славатычы» будзе ажыццяўляцца на пастаяннай аснове», - паведаміў Уладзімір Арлоўскі. Гэтак жа пасля заканчэння рэканструкцыі зменіцца спецыялізацыя пункта пропуску «Пясчатка - Полаўцы». Будзе зменены яго статус з міждзяржаўнага на міжнародны. Праз гэты пункт пропуску змогуць рухацца транспартныя сродкі не толькі Беларусі і Польшчы, але і іншых краін. Змяніць статус плануецца да канца 2014 — пачатку 2015 года.

Гэта робіцца для таго, каб разгрузіць дзеючыя пункты пропуску. Асноўны напрамак транзітнага грузапатоку — «Казловічы — Карошчын» — перагружаны. На ўезд у Беларусь за суткі тут прапускаюць 1000—1150 грузавікоў. Гэта найбуйнейшы пункт пропуску ў Еўропе. Аналагаў яму няма і ў Мытным саюзе. Каб знізіць нагрузку на яго, было прынята рашэнне накіраваць грузавікі агульнай масай да 7,5 т на іншыя напрамкі. У «Дамачава» пасля рэканструкцыі створаны ўсе ўмовы для афармлення аўтапаяздоў. Адзінае, што стрымлівае развіццё напрамку, гэта дарожная інфраструктура з польскага боку. У суткі тут афармляецца каля 50 грузавых аўтамабіляў.

Паводле слоў Уладзіміра Арлоўскага, інтэнсіўнасць грузапатоку па ўсёй беларуска-польскай граніцы цяпер перавышае нормы, устаноўленыя праектнай магутнасцю пунктаў пропуску. У час рабочай сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць павелічэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску ў тым ліку за кошт вырашэння тэхналагічных пытанняў. У сувязі з гэтым кіраўнікі мытных службаў прынялі рашэнне аб стварэнні рабочай групы па арганізацыі абмену інфармацыяй аб таварах, якія перамяшчаюцца праз мытныя граніцы сумежных дзяржаў. «На працягу года група прапрацуе ўсе гэтыя пытанні. Гэта дасць магчымасць хутчэй прыняць рашэнні аб правядзенні або неправядзенні якіх-небудзь аперацый мытнага кантролю і ў канчатковым выніку паскорыць працэс перасячэння граніцы», - адзначыў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю.

На сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні арганізацыі пешаходнага руху праз пункты пропуску. Польскі бок падзяліўся вопытам уладкавання спецыяльных дарожак для руху пешаходаў у пункце пропуску «Кузніца — Брузгі». Гэты вопыт цікавы беларускаму боку, паколькі такая перспектыва прадугледжана і ў пункце пропуску «Пясчатка - Полаўцы» пасля завяршэння яго рэканструкцыі. Адзіная ўмова - рух праз граніцу як для транспартных сродкаў, так і для людзей павінен быць камфортным і бяспечным.

У час двухбаковай сустрэчы старшыня ДМК Беларусі Аляксандр Шпілеўскі і намеснік міністра фінансаў, генеральны дырэктар мытнай службы Польшчы Яцэк Капіца разгледзелі цэлы блок пытанняў узаемадзеяння і супрацоўніцтва, звязаных з паскарэннем праходжання граніцы і спрашчэннем ажыццяўлення мытных аперацый. Іх вырашэнне, на думку бакоў, у бліжэйшай перспектыве павінна даць станоўчы вынік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць