Грамадства7070

Tut.by: У Мінску нявечаць машыны з расейскай сімволікай ФОТЫ

«Ніколі не бачыў, каб у Беларусі так не любілі рускіх!» — усклікае 23-гадовы Міша, які даслаў у рэдакцыю фатаграфіі свайго пакарабачанага Mersedes.

Міша, хоць і беларус, але нямала працаваў у Расіі, любіць гэтую краіну, асабліва за гульню зборнай па хакеі. У знак асаблівага стаўлення ездзіць з расійскай сімволікай «на борце». У апошні час гэтую сімволіку сталі зрываць, а машыну — нявечыць. З такой жа агрэсіяй сутыкаюцца ў Мінску і расіяне.

Вечарам 20 ліпеня Міша ўбачыў сваю пашкоджаную машыну на стаянцы каля Парку Горкага. «Былі прабітыя два бакавыя колы. На шынамантажы мне сказалі, што ў колах —тры дзіркі шылам зрабілі. У мяне машына яркая. Сцяжкі расійскія на капоце, па баках налепкі ў колер сцяга расійскага. Іх таксама шылам здзіралі.

На шынамантажы нават не здзівіліся, распавялі, што я не першы такі. Майстар распавёў, што да нас чалавек на рускіх нумарах прыязджаў з такімі ж трыма дзіркамі, адзін у адзін. Той кліент, аказалася, прыехаў латаць дзіркі, а на наступны дзень яму яшчэ раз прабілі, і ён зноў быў вымушаны ехаць мяняць шыны,

— распавёў Міша. У панядзелак ён напісаў заяву ў Партызанскі РУУС Мінска.

Спроба садраць налепку з трыкалорам з адных дзвярэй…

І з другіх…

Малады чалавек — беларус, аднак шмат часу працаваў у Расіі, там у яго шмат сваякоў. Ён і яго бацькі лічаць, што вандалізм у дачыненні да машын з расійскай сімволікай звязаны з падзеямі ва Украіне.

«Кажуць, што зараз рускіх не любяць. А чаго не любіць? Правільна, яны падтрымліваюць свайго прэзідэнта. Але нават калі вы хочаце падтрымаць Украіну, то падтрымка Украіны не павінна выяўляцца ў тым, каб зрабіць іншаму народу дрэнна. Гэта не падтрымка. Падтрымка — гэта звярнуцца да дзяржавы. Звяртайцеся да Пуціна! Навошта вы рускім робіце дрэнна? Я ўвогуле заўзятар, я не нацыяналіст. Я не лезу ў палітыку! — кажа Міша.

Месцы праколаў пазначаныя крэйдай.

На яго думку, пытанні палітычныя павінны вырашаць на ўзроўні ўрадаў і прэзідэнтаў, а не на ўзроўні простых людзей. «Няхай урады вырашаюць, хто там каму павінен, хто вінаваты і г.д. — кажа малады чалавек, дадаючы, што «раней такога ў Беларусі ніколі не было».

«Я не думаў, што такое стаўленне да рускіх у нас наогул можа быць, хоць першая «ластаўка» была ў траўні», — кажа Міша. Менавіта падчас чэмпіянату свету па хакеі ён упершыню ўбачыў агрэсію ў адносінах да расійскай сімволікі.

Тады Міша распавядаў, што ў адзін з вечароў вымушаны быў хавацца ў машыне, бо яго ледзь не пабілі. Акрамя таго, з машыны сарвалі ўсе расійскія сцягі.

Але заяву ў міліцыю ён напісаў толькі пасля апошняга выпадку: «Я бачу, што гэтае хуліганства становіцца рэгулярнымі», — кажа ён.

Міша кажа, што і далей будзе ездзіць з расійскай сімволікай.

У сярэдзіне траўня шыны ў машыне з расійскімі нумарамі прабілі супермадэлі Кацярыне Даманьковай.

Яна ўбачыла ля пад'езда сваю машыну з прабітымі шынамі і пабітым шклом. Побач стаялі машыны з беларускімі нумарамі, якія не пацярпелі.

«Што гэта, людзі? Адкуль у вас столькі нянавісці? Чаму з-за такіх вырадкаў я павінна сябе адчуваць небяспечна ў маёй Беларусі? Гэтая краіна не для падонкаў. <…> Мяне вырашаюць пакараць за тое, што я звязаная з Расіяй. Так будзьце вы не звязаныя з ёй 1000 разоў! Ваша пакаранне ўжо грукаецца да вас у дзверы ў выглядзе барадатай «жанчыны» - пісала тады мадэль у сваім Instagram.

Яшчэ адзін малады чалавек — 28-гадовы Міхаіл — некалькі гадоў таму прыехаў у Беларусь з Расіі. Цяпер у яго беларускі пашпарт, а на машыне хоць і беларускія нумары, сімволіка — расейская. У той жа дзень, што і 23-гадовы Міша, ён выявіў дзірку ад кулі ў лабавым шкле. «Упершыню такое бачу, — кажа Міхаіл. — Ніколі ў Беларусі не было раней такой варожасці».

Каментары70

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць