Грамадства1515

Новы ўласнік «Цэнтральнага»: «На месцы ўніверсама не будзе казіно, а вось барную стойку закрыюць»

Ад п’яных наведвальнікаў плануюць пазбавіцца высокімі цэнамі на алкаголь.

Учора, 9 верасня, у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра запланаваную на наступны дзень забастоўку работнікаў мінскага ўніверсама «Цэнтральны».

Нібыта супрацоўнікаў не задавальняе ўзровень заробкаў, якія зменшыліся пасля прыходу новага ўласніка. Апроч таго, ужо больш за месяц у Мінску з вуснаў у вусны пераказваецца легенда, што замест універсама адкрыецца казіно і рэстаран. Што з гэтага праўда, а што не?

Сустрэча незадаволеных работнікаў «Цэнтральнага» з прадстаўніком новага гаспадара пачалася сёння а 8:30. Як высветлілася, правядзенне забастоўкі ўсур’ёз ніхто не разглядаў, у 9:00 універсам пачаў працу па звыклым графіку.

Пасля сустрэчы з калектывам прадстаўнік новага гаспадара пагадзіўся адказаць на пытанні журналістаў. Называць сваё імя, а таксама імя ўласніка ён не стаў, аднак абверг інфармацыю ў інтэрнэце наконт сувязі ягонай кампаніі з гандлёвым цэнтрам «Сакрэт» у Гомелі.

Як тлумачылі супрацоўнікі, у апошнія месяцы іх заробкі ўпалі на 15-25%. У сярэднім кожны стаў зарабляць на 1 мільён рублёў менш.

Прадстаўнік уласніка тлумачыць гэта сезонным зніжэннем прыбыткаў – у ліпені і жніўні крама заўжды мае менш пакупнікоў. Апроч таго, змянілася і сістэма налічэння бонусаў. Напрыклад, раней усе работнікі ўніверсама незалежна ад аб’ёму і якасці выкананай працы атрымлівалі фіксаваную прэмію. Цяпер жа кампанія пераходзіць на індывідуальную сістэму налічэння грошай.

Паўстала пытанне і пра раздуты штат – агулам у «Цэнтральным» працуе больш за 500 чалавек! Ніхто не хавае – незадаволеныя новай сістэмай працы могуць звальняцца. Праўда, на дадзены момант заявы аб сыходзе напісалі толькі трое чалавек.

«Цэнтральны» чакаюць перамены, аднак не кардынальныя. Напрыклад, будуць пашыраныя гандлёвыя плошчы, з цягам часу будзе заменена асвятленне.

Прадстаўнік уласніка абверг інфармацыю пра стварэнне на месцы ўніверсама казіно і рэстарана. А вось ад п’яных наведвальнікаў каля барнай стойкі – культавага месца ў цэнтры Мінска – плануюць пазбавіцца. Выгляд такіх пакупнікоў, а таксама іх пах адштурхоўваюць ад «Цэнтральнага» іншых наведвальнікаў.

Прадстаўнік уласніка назваў два магчымыя шляхі вырашэння гэтай сітуацыі. Напрыклад, могуць быць узнятыя цэны на алкаголь у бары, каб адсеяць непажаданых кліентаў. Альбо продаж алкаголя будзе цалкам перанесены ў гандлёвы зал, каб пакупнікі маглі ўжыць яго толькі па-за межамі ўніверсама.

Яшчэ некалькі гадоў таму цікавасць да «Цэнтральнага» праяўляў «Рублёўскі». Ці збіраецца новы ўласнік далучыцца да нейкай з гандлёвых сетак? Гэта камерцыйная таямніца.

Каментары15

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць