Свет3737

Украінец пад Данецкам захапіў варожы танк: Расейцы былі ўпэўненыя, што мы не адважымся супраціўляцца

Экіпаж ўкраінскага танка ў няроўным баі здолеў вывесці з ладу дзве баявыя машыны суперніка, а на трэцяй вярнуўся ў размяшчэнне часткі.

Пра гэта распавёў камандзір экіпажа малодшы сяржант Мікалай Тышык, які пайшоў ваяваць нядаўна, з трэцяй хваляй мабілізацыі з Валынскай вобласці, перадаюць «Факты».

«»Той дзень я надоўга запомню. Сапраўдны бой, так бы мовіць, лоб у лоб, адбыўся ў канцы жніўня. Мы ахоўвалі блокпост ў некалькіх кіламетрах ад Данецка. Для аховы тут быў адзін стары танк Т-64 і некалькі дзясяткаў аўтаматчыкаў. Прыкладна каля сямі гадзін раніцы пачуў нарастаючы гул. На вуліцы стаяў туман. Я выйшаў з бліндажу і ніяк не мог зразумець, што адбываецца. Раптам бачу: да варожых танкаў застаецца метраў пяцьсот. Спачатку яны ішлі па дарозе адзін за адным, потым з'ехалі ў поле і выстраіліся па гарызанталі. Яшчэ секунда — і адзін з іх успыхнуў, як свечка. Наш старэнькі Т-64 з першага стрэлу (!) падбіў найноўшы Т-72! Калона ў здзіўленні спынілася. Відаць было, што праціўнік агаломшаны. Мне падалося, яны ведалі пра колькасць і аснашчэнне нашага блокпаста і былі ўпэўненыя, што мы не адважымся ім супрацьстаяць. Аднак памыліліся. Наступным залпам наш Т-64 падбіў грузавік з боепрыпасамі. Снарады выбухалі адзін за адным, разлятаючыся вакол феерверкамі», — распавядае Тышык.

Падчас адыходу Т-72, не ведаючы мясцовасці, трапілі ў балота. Адзін з іх патануў цалкам, а другі ўсмактала толькі напалову. Экіпажы паспелі пакінуць свае машыны. Трэці танк палаў сярод поля, а чацвёртаму ўдалося сысці жывым і здаровым.

Танкіст Мікалай Тышык зачапіў і выцягнуў на тросе адзін з танкаў і адправіўся на ім у свой лагер.

«Пазней я прыгнаў танк ў размяшчэнне нашай часці. Калі мы ішлі калонай, на ўсялякі выпадак паставіў Т-72 апошнім, каб, не дай Бог, не прынялі за ворага. Па прыбыцці байцы яго аглядалі, многія фатаграфаваліся, хтосьці прасіў пракаціцца…» — кажа танкіст.

Паводле яго слоў, цяпер трафейны танк украінскія байцы будуць выкарыстоўваць у баі.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць