Грамадства

Папяровыя кароны і чорныя стужкі на Кастрычніцкай плошчы

Нягледзячы на жорсткае блякаваньне цэнтру сталіцы падчас цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, асобным групам моладзі ўдалося правесьці сымбалічныя акцыі пратэсту ў цэнтры Менску. Найбуйнейшай зь іх стала навязваньне людзьмі чорных стужак на слупы, балюстрады й дрэвы ў цэнтры. Такіх стужак за дзень зьявіліся сотні, і органы правапарадку здымалі іх цягам дня і ночы з 8 на 9 красавіка.

З трох пунктаў у цэнтры сталіцы былі запушчаныя ў неба чорныя балёнікі.

Хто мог, праносіў такія шарыкі і на Плошчу.

Іншая група моладзі пранесла праз бар’еры, на якіх абшуквалі людзей на падыходах да цэнтру, папяровыя кароны, і надзела іх на галовы на плошчы. Абышлося без затрыманьняў. Ахоўнікі парадку мелі загад адбіраць “кампрамэтуючыя прадметы”, але ня мелі загаду затрымліваць людзей, таму пасьля праверкі дакумэнтаў усіх адпускалі.

Флэш-моб адбыўся на паштамце. Некалькі дзясяткаў чалавек адправілі на імя А.Лукашэнкі тэлеграмы: “Ваша сьвяцейшаства. Віншуем з інаўгурацыяй”.

Праходы да Кастрычніцкай плошчы былі блякаваныя міліцыяй, якая ўранку пускала людзей толькі па спэцпрапусках, а ўвечары — пасьля вобшуку. Рух у цэнтры гораду ўдзень быў спынены, цягнікі мэтро на станцыі Кастрычніцкай не спыняліся.

Сквэр Янкі Купалы, дзе хацелі сабрацца прадстаўнікі ініцыятывы “Разам”, каб выказаць пратэст супраць інаўгурацыі, перарыты нібыта для рамонту дарожак і зачынены для наведнікаў.

* * *

Акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах. Так, адразу два флэш-мобы, прысьвечаныя інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі і патрабаваньня Расеі аддаць "Белтрансгаз" ва ўласнасьць «Газпрому», правяла моладзь у Берасьці. А ў Сьветлагорску актывісты адзначалі новы тэрмін прэзыдэнта распаўсюдам 10 тысяч улётак «Не народ для ўраду, а ўрад для народу».

* * *

Беларусы-эмігранты правялі тэатралізаваныя акцыі пратэсту супраць А.Лукашэнкі ў Варшаве, Кіеве, Празе.

* * *

Інаўгурацыю А.Лукашэнкі трансьлявалі па ўсіх нацыянальных тэлеканалах. Яна была зрэжысэраваная зь веліччу. Спачатку некалькі хвілінаў паказвалі, як імчаў мэрсэдэс А. Лукашэнкі ў суправаджэньні аховы і матацыклістаў ў Палац Рэспублікі, як пазьней ён адзін ішоў 200 мэтраў па чырвоным дыване.

У Палацы рэспублікі, пасьля таго, як Лідзія Ярмошына абвясьціла вынікі выбараў, А.Лукашэнка па-беларуску зачытаў тэкст прысягі: “Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, сьвята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі”.

Выглядаў А. Лукашэнка крыху стомлена, напружаньне выдавалі й мяхі пад вачыма. Калі засьпявалі гімн, ён маўчаў, сьціскаючы кулакі. Лукашэнку павіншавалі зь інаўгурацыяй старшыня Савету Рэспублікі Генадзь Навіцкі, кіраўнік Канстытуцыйнага Суду Георгій Васілевіч, мітрапаліт Філарэт, якія стаялі на сцэне.

Аляксандар Лукашэнка выступіў з праграмнай прамовай, у якой заявіў, што будзе прытрымлівацца той стратэгіі, якой кіраваўся 10 гадоў.

Пасьля гэтага ён пераапрануўся ў маршальскі мундзір і прыняў прысягу войскаў.

* * *

20 сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, затрыманых напярэдадні, чакаюць суду ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Наш кар., www.svaboda.org, minsk_news

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць