Мова2222

Тыповыя памылкі з сайта «Нашай Нівы» за верасень

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

Па-беларуску злОдзей, але ў множным ліку зладзЕі.

Позва – рас. повестка;

пазоў – рас. іск.

Пад ІванавАм, а не пад Іванавым.

АбсЕк, перасЕк, а не абсёк, перасёк

Торг і гандаль — гэта словы з розным значэннем у беларускай мове. Гандаль — гэта тое, што па-англійску trade (камерцыя), а торг — bargaining (абмеркаванне цаны, спрэчка за цану). На рынку торг магчымы. Але: сфера гандлю, закон аб гандлі. Гэта па-расейску тут адзін корань. Не русіфікуйце беларускай мовы…

ЛесУ, паркУ — у родным склоне маюць канчатак -у;

паўфіналУ, фіналУ — у родным склоне маюць канчатак -у;

спортУ і турызмУ — у родным склоне маюць канчатак -у;

У агародзе расце гародніна;

ПольШЧа;

банЕр;

марка аўтамабіля «Поршэ» (націск на першы склад);

ліцевой нерв – нерв твару;

светлавы год (адзінка вымярэння).

Словы з першай часткай фота-, мота- пішуцца нязменна, але ў гэтай групе ёсць словы-выключэнні: фатаграфія (і ўсе вытворныя ад яго) і матацыкл (і ўсе вытворныя ад яго). Таму пішам фатаграфавацца, фатограф, матацыкліст, але фотаздымак, мотакрос.

Страціць прытомнасць (а не згубіць);

АМАП – амапаўцы (калі ўтвараем слова ад абрэвіятуры пры дапамозе суфікса, то малымі літарамі прапісваем слова);

вЯлізны (першы склада перад націскам) – вЕлізарны (не першы склад перад націскам); 

шэсцьдзЯсят;

Форма «промні» ўжываецца пераважна ў паэтычным, метафарычным стылі, калі ж у нейтральным значэнні – «прамяні».

Кватэра-палутарка — можна яшчэ сказаць кватэра-паўтарачка.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў97

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў97

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць