Свет2727

Генерала Фралова падтрымалі аб вылучэнні прэтэндэнтам у прэзідэнты

Прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб`яднанняў і грамадзянскіх ініцыятыў 28 верасня ў Жодзіне прынялі рашэнне аб падтрымцы вылучэння кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) генерала Валерыя Фралова.

Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Саюз афіцэраў і салдат» Кірыл Жываловіч. 

З прапановай падтрымаць намер Фралова ўзяць удзел у выбарчай кампаніі выступіў грамадскі актывіст, былы дэпутат жодзінскага гарсавета Аляксандр Валчанін. 

«Наступныя выбары на фоне ўскладнення эканамічнага крызісу ў краіне, росту карупцыі і ўцёкаў з Беларусі галоўнага капіталу — кваліфікаваных кадраў вымушаюць нас не быць абыякавымі. Мы не можам больш спадзявацца на штатных змагароў за светлую будучыню народа з апазіцыйнага асяроддзя, абцяжараных працэдурамі выбару адзінага кандыдата. Гэты працэс можа зацягнуцца надоўга, і ў выніку ён пазбавіць нас часу на актыўную агітацыйную кампанію і прывядзе да чыста фармальных вынікаў, без рэальнага аб`яднання намаганняў», — сказаў ён. 

Валчанін падкрэсліў: «Сітуацыя вымушае вылучыць на ўдзел у выбарах генерала Фралова, грамадзянская пазіцыя і палітычныя погляды якога нам добра вядомыя даўно». 

Падтрымаў ініцыятыву аб вылучэнні Фралова кандыдатам у прэзідэнты старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Аляксандр Камароўскі.

«Ведаючы Валерыя Фралова як сапраўднага патрыёта Беларусі, чалавека гонару, годнасці і палітычнага прафесіяналізму, прапаноўваю прыкласці ўсе намаганні для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», — сказаў ён.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Фралоў аб рашэнні вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе заявіў у чэрвені 2014 года.

«Адзіны кандыдат — гэта не панацэя. Дай бог, каб такое адбылося, але я ў гэта слаба веру», — сказаў ён. На думку палітыка, лепшай перадвыбарнай стратэгіяй было б вылучэнне некалькіх кандыдатаў, «кампетэнтных у розных сферах». «А потым напярэдадні выбараў паглядзець на рэйтынгі, зняцца на карысць чалавека з найвышэйшым рэйтынгам, запрасіць сваіх прыхільнікаў прагаласаваць за яго і такім чынам выйсці на рэальнага адзінага», — дадаў ён. 

Фралоў ужо вылучаўся ў прэзідэнты ў 2006 годзе, але змог сабраць крыху больш за 58 тысяч подпісаў пры неабходных для рэгістрацыі 100 тысячах.

Сам Фралоў растлумачыў гэта недахопам фінансавання. Тады палітык падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты ад сваёй партыі Аляксандра Казуліна.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі9

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць