Афіша

Кіно па-беларуску ў Баранавічах і Брэсце

Кіно па-беларуску прыходзіць у рэгіёны! Запрашаем на паказ у Баранавічах 10 кастрычніка (пятніца), і ў Берасці 11 кастрычніка (субота).

Будзем глядзець залатую класіку сусветнага кіно: фільма «12 раз’юшаных мужчын». Уваход вольны!

«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі Інстытут Кінамастацтва)

12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў — свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не — вызваленне. Згодна закону рашэнне мусіць быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць «за» вінаватасць і толькі адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…

Рэжысёр: Сідні Люмэт

У ролях: Генры Фонда, Лі Джэй Коб, Марцін Болсам, Джэк Уордэн і інш.

На беларускую мову агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў, Сяргей Жбанкоў, Зміцер Рачкоўскі.

Дзе і калі:

У Баранавічах: 10 кастрычніка, вуліца Паўлава, дом 12, пачатак а 20.00.

У Берасці: паказ адбудзецца 11 кастрычніка, у суботу пасля заняткаў курсаў Мова Нанова, прысвечаных тэме «Кіно». Заняткі пачынаюцца а 17:00, кіно пачнем паказваць каля 18:00

Адрас: вуліца Леніна, 50, будынак кавярні Le Phare. Ніжняя зала (адразу ля ўваходу ёсць лесвіца, па якой трэба спусціцца ўніз).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць