Грамадства

На былым стадыёне ў Валожыне, дзе знайшлі парэшткі загінулых, будаваць дамы не будуць

Пра гэта заявіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч.

Колькі тыдняў таму выканкам ініцыяваў пачатак работ па раскопцы на месцы, дзе, па сведчаннях мясцовых жыхароў, у часы Другой Сусветнай расстралялі 200 яўрэяў.

«Неаднаразова да нас звярталіся грамадзяне з просьбай правесці археалагічныя даследаванні. Высветліць, ці сапраўды ў зямлі ляжаць астанкі людзей. Таму мы прынялі рашэнне пачаць раскопкі», — распавядае Вікенці Адамовіч.

Праводзіць іх спецыялізаваны пошукавы батальён.

«Дзясяткамі гадоў гэтыя спецыялісты займаюцца такімі працамі. Над імі ніхто не стаіць ды не назірае. Яны самі даюць заключэнне, што знайшлі ці не знайшлі», — тлумачыць спецыяліст.

Астанкі будуць перапахаваныя ва ўстаноўленым парадку, упэўнівае Вікенцій Адамовіч. Практыка не новая, таму ён раіць не верыць чуткам, што працэс раскопак ідзе з парушэннямі нормаў.

«Спачатку было дрэнна, што не вялі даследаванне. Цяпер дрэнна, што вядзём, – каментуе ён. – Адназначна, што на гэтым месцы будаваць дамы ніхто не будзе. Мы прапанавалі некалькі іншых участкаў на выбар».

На былым стадыёне ж, хутчэй за ўсё, з’явіцца алея памяці ахвярам фашызму.

«Парэшткі знайшлі. Як далей – пакуль невядома. Давайце не будзем бегчы наперадзе паравоза, а дачакаемся афіцыйнага заключэння», — сказаў Адамовіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана8

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць