Улада77

Археолягі знайшлі пасад старога Менску

Верхні горад пастарэў адразу на 5 стагодзьдзяў

Унікальныя знаходкі, датаваныя ХІІ стагоддзем, выяўлены археолагамі на вуліцы Кірылы і Мяфодзія

побач з касцёлам бернардзінцаў. Такім чынам, тэрыторыя, падставу якой доўгі час датавалі ХVII стагоддзем, мае яшчэ больш даўнюю, як мінімум на 5 стагоддзяў, гісторыю.

Знаходкі ХІІ‑ХІІІ стагоддзя для сталіцы самі па сабе унікальныя. А ў такой колькасці па‑за тэрыторыяй замчышча выяўлены ўпершыню. У калекцыі археолагаў ужо больш чым 300 каштоўных так званых індывідуальных прадметаў і каля тысячы масавых. Сярод іх — капавушка (ад слова капацца ў вушах) — прататып сучасных ватных палачак, шахматныя пешкі, візантыйскія крыжыкі, якія сведчаць аб пражыванні на гэтай тэрыторыі вельмі заможных гараджан, шматлікія пярсцёнкі, манеты, дэталі вопраткі.

Пломбаў з выявай княжацкіх знакаў, саміх князёў і абліччамі святых археолагі адкапалі 18 штук. Для параўнання: на ўсёй тэрыторыі замчышча была знойдзеная толькі адна пломба.

Ці так гэта, сёння высвятляюць не толькі спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук, але і калегі з Эрмітажа, якім былі адпраўлены здымкі самых каштоўных знаходак. Цікавасць уяўляюць і непераадкладзеныя пласты ХVII стагоддзя, у якіх знойдзены сядзібны комплекс з фрагментамі печы, кафляў, у тым ліку і з гербам Сапегаў.

АТН

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку22

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталкер Ганны Бонд прыматаў да яе машыны цацку з чырвона-зялёным сцяжком18

Жонка дырэктара ЕРАМ, грошы на змаганне з анкалогіяй для якой збіралі ўсім светам, увайшла ў рэмісію15

У Бабруйску айчым уцягнуў непаўналетняга пасынка ў гандаль наркотыкамі. Абодва атрымалі конскія тэрміны1

Беларуска судзіцца з польскай сацабаронай з-за пенсіі. Ведамства палічыла яе працу фіктыўнай3

Саудаўская Аравія і Кіеў рыхтуюць «гіганцкую дамову» на фоне іранскай пагрозы6

Яшчэ адна футбалістка і трэнер зборнай Ірана папрасілі прытулак у Аўстраліі. Але і ўся зборная не можа вярнуцца ў Іран

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў32

Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны за палітыку. Ён быў адным з найлепшых медыкаў горада1

У яры ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі труп мужчыны са шматлікімі ранамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку22

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць