У НБА баскетбаліст набраў 83 балы за матч. Гэта другі вынік у гісторыі
Герой — Бэм Адэбаё з «Маямі Хіт».

Megan Briggs/Getty Images
Бэм Адэбаё сёння ноччу набраў больш за палову балаў сваёй каманды супраць «Вашынгтона». Гульня скончылася лікам 150: 129.
На рахунку Бэма — 83 балы, 9 падбораў, 2 перахопы і 2 блок-шоты за 42 хвіліны на пляцоўцы.
Адэбаё рэалізаваў 20 з 43 кідкоў з гульні, 7 з 22 трохачковых і 36 з 43 штрафных.
Рэкорд усіх часоў належыць Уілту Чэмберлену, які набраў 100 балаў у 1962 годзе. У Кобі Браянта ў 2006 годзе быў 81 бал.
Папярэдні рэкорд кар’еры Адэбаё — 41 балаў.
Каментары