Свет55

У Венгрыі дапускаюць магчымасць выхаду з ЕС

Паколькі Еўрапейскі саюз дыктуе Венгрыі свае ўмовы, краіна можа перагледзець сваё сяброўства ў ЕС.

Пра гэта заявіў спікер венгерскага парламента Ласла Дыван.

Старшыня парламента сказаў, што калі Брусэль будзе ўказваць краіне, як трэба кіраваць, то ён стане падобны да Масквы ўзору 1989 года. І калі так, то Венгрыя можа пакінуць Еўрасаюз, але гэта горшы сцэнар, дадаў ён.

Пры гэтым сяброўства ў ЕС і НАТА для краіны не з'яўляецца праблемай, хоць «еўраатлантычны свет расхістаны ў маральным сэнсе».

Апазіцыйныя партыі і палітыкі Венгрыі асудзілі спікера за гэтыя заявы і заклікалі прэм'ер-міністра Віктара Орбана дысцыплінаваць Дывана. На іх думку, такая пазіцыя шкодзіць інтарэсам венгерскага народа і перакрэслівае 30-гадовыя намаганні Венгрыі. Таксама яны заклікалі Орбана вызначыцца: Масква ці Брусэль вызначае будучыню краіны.

Палітычныя сілы Еўрапарламента, якія прадстаўляюць у ім групу Дывана пагадзіліся з яго меркаваннем. «Ласла Дыван вельмі ясна выказаўся па праблемах функцыянавання Еўрасаюза, еўрапейскія каштоўнасці ад нас вельмі далёкія, мы самі павінны вызначацца адносна будучыні ў ЕС», — адзначыў член ЕП Тамаш Дойч.

Нагадаем, у апошні час венгерскі прэм'ер дэманструе падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву3

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву3

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць