Афіша

Працягваецца прыём твораў на Прэмію імя Францішка Аляхновіча

Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваннямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры Беларускага ПЭН-цэнтра.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Дасылайце творы на адрас [email protected] і [email protected] да 1 снежня 2014 года.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў Прэміі імя Францішка Аляхновіча адбылася ў Мінску 10 снежня 2013 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Намінантамі сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч. Галоўную ўзнагароду атрымаў Ігар Аліневіч (кніга «Еду в Магадан», 2013).

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць