Грамадства

Журналіста аштрафавалі за асвятленне акцыі памяці братоў Каліноўскіх

Міхала Карневіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і далі штраф 15 базавых велічыняў (2 мільёны 250 тыся рублёў). Паседжаньне адбылося ў Ленінскім раённым судзе Горадні.

Падставай для справы Міхала Карневіча стала акцыя памяці братоў Каліноўскіх, якая ладзіцца кожны год у Сьвіслачы. Міхал Карневіч як акрэдытаваны журналіст асьвятляў акцыю па заданьні рэдакцыі.

Напярэдадні суду Міхал Карневіч паведаміў Радыё Свабода, што позву яму дахаты прынёс міліцыянт 21 лістапада:

«У пратаколе напісана, што я знаходзіўся побач з помнікам Каліноўскаму, затым у складзе арганізаванай групы ішоў па вуліцы да помніка Траўгуту. А потым яшчэ знаходзіўся ў Якушоўцы, дзе браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Міхал Карневіч кажа, што падчас самога мерапрыемства не было ніводнага чалавека ў міліцэйскай форме. «Былі людзі ў цывільным, але яны ні да кога не падыходзілі і не рабілі заўвагаў. Таксама ўсю акцыю здымаў апэратар у цывільным».

Аднаго з удзельнікаў акцыі ў Сьвіслачы Юр’я Глебіка аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 1,5 мільёна рублёў.

Раней Міхал Карневіч ужо быў асуджаны па такім самым артыкуле, калі асьвятляў акцыі маўклівага пратэсту ў Горадні ў 2011 годзе. Тады яму прысудзілі штраф у 1 мільён беларускіх рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць