Здарэнні77

16-гадовы школьнік з Жыткавічаў падазраецца ў жорсткім забойстве ўласнай маці

Жыткавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса РБ па факце выяўлення ў сваёй кватэры жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СК раніцай у панядзелак.

Паведамленне пра выяўленне трупа паступіла ў праваахоўныя органы ад мужа забітай. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, правяла агляд кватэры, падчас якога былі канфіскаваныя прылады злачынства, скрываўленае адзенне падазраванага і іншыя прадметы, якія маюць доказнае значэнне.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Жыткавіцкага РАУС на працягу некалькіх гадзін затрымалі непаўналетняга.

Устаноўлена, што 28 лістапада прыкладна ў 15.30 11-класнік, знаходзячыся ў кватэры,

у ходзе сваркі са сваёй маці нанёс ёй не менш за пяць удараў кухоннай сякеркай у галаву і не менш за дзесяць удараў нажом у вобласць грудной клеткі і брушной поласці.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 39-гадовая жанчына памерла на месцы здарэння.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Ён прызнаўся ў зробленым. З яго удзелам праведзена праверка паказанняў на месцы здарэння з выкарыстаннем відэазапісу.

Вырашаецца пытанне пра абранне да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Каментары7

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА7

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна15

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць