Культура5656

Першае беларускамоўнае навагодняе тэлешоў

За тры месяцы плённай працы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «Аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: N.R.M., IQ48, Neuro Dubel, Indiga, Крамбамбулі, Джамбібума, Палацу, Крамы, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале Belsat.

За тры месяцы плённай працы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «Аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: N.R.M., IQ48, Neuro Dubel, Indiga, Крамбамбулі, Джамбібума, Палацу, Крамы, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча.

«Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год» — гэта сьвяточная атмасфэра, цудоўная музыка, трапныя жа­рты і віншаваньні вядомых людзей. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале Belsat.

На «Сьнежным завулку 8» чакаюць «незвычайныя сустрэчы» ня толькі з выбітнымі музыкамі, але і з простымі жыхарамі завулку. Давядзецца зазірнуць у акенца адной хаткі, у якой дзьве кабеты рознага веку сьвяткуюць Новы год традыцыйна — перад тэлеэкранам. Ганна і Лявон Вольскія ў вобразах Сьцяпанаўны і Маргарыты Сьцяпанаўны аздобяць музычныя ролікі трапнымі жартамі і вясёлымі тостамі, якія сьмела можна разьбіраць на цытаты:

«Пасьля такіх роляў галава баліць», — жартуе прадусарка праекту Ганна Вольская.

Павіншуюць гледачоў са сьвятамі вы­бітныя людзі краіны і замежжа — розныя, але аб’яднаныя цёплымі пачуцьцямі да Беларусі і яе жыхароў. Гэта пісьменьнікі і акторы, спартоўцы, дыпляматы і бізнэсоўцы. Сярод іх — Адам Глёбус, Уладзімір Арлоў, Стэфан Эрыксан, Сьвятлана Зелянкоўская, Юрый Зісер і многія іншыя.

Адмыслова для праекту Лявон Вольскі напісаў аптымістычную кампазыцыю, якую музыкі выканалі разам — «Усё будзе добра». І як у тое не паверыць, калі запіс яе прыпаў на дні самых гарачых дыскусіяў вакол візыту музыкаў да Праляскоўскага?

Гэты праект стаў вынікам сьмелай ідэі Ганны і Лявона Вольскіх: зрабіць сапраўдны беларускі «Аганёк», зь песьнямі беларускімі, артыстамі любімымі, шампанскім савецкім, салатай Аліўе і віншаваньнямі на роднай мове. Усё гэта — ў іскрыстым сьнезе, агеньчыках і ўсьмешках:

«Проста хацелася сабраць музыкаў разам, запісаць агульную навагоднюю песьню. А то Новы год прыходзіцца сустракаць альбо з расейскай папсой, альбо зь беларускай расейскамоўнай папсой. Некаторыя людзі ўжо ўвогуле не глядзяць тэлевізар у сьвяточную ноч. А ў нас жа столькі прафэсійных музыкаў, якія вымушаныя граць за мяжой», — распавядае Ганна пра пачатак працы над праектам.

Здымкі праходзілі ў Беларусі і, нягледзячы на хваляваньні, безь перашкодаў. І самае галоўнае — роўна: усе кавалачкі склаліся ў адзіны цэльны малюнак: і аптымізм арганізатараў, і прафэсіяналізм здымачнай каманды, грымёраў і дэкаратараў, і крэатыўнасьць музыкаў, энтузіязм і ініцыятыўнасьць кожнага ўдзельніка гэтага складанага працэсу.

Варта яшчэ раз адзначыць, што такое шоў здымалася ўпершыню. Таму ад самага пачатку тое было авантурай, якая вылілася ў казку па ўсіх зімовых канонах. З маленькай сьнежкі агульнымі намаганьнямі паступова зьляпіўся вялізарны сьнежны ком. І — рыхтуйцеся! На вас рушыцца лавіна пазытыву і сьвяточнага настрою:

«Такім мусіць быць самае лепшае сьвята. Разам мы рабілі працу, пры тым, у падпольных умовах, якую звычайна робіць цэлы канал. Але за кошт атмасфэры, за кошт нашай веры ў тое, «што ўсё будзе добра», усё атрымалася.»

Даша Слабчанка, Фота Юры Сідуна, generation.by

Каментары56

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць