Грамадства

ГУУС Менгарвыканкаму ня ўбачыў парушэньня правоў затрыманых журналістаў

ГУУС Мінгарвыканкама не лічыць, што былі парушаныя правы журналістаў, затрыманых і змешчаных у спецпрымальнік на Акрэсціна ў канцы сакавіка. Гэта вынікае з ліста, які ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала ад намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама А. Найдзенкі ў адказ на сваю скаргу ад 24 сакавіка.

«Довады, прыведзеныя ў скарзе, з’яўляюцца неабгрунтаванымі, таму што незалежна ад таго, хто і калі быў затрыманы і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці і па пастанове суда падвергнуты адміністратыўнаму арышту, карыстаюцца роўнымі правамі і выконваюць абавязкі адміністратыўна арыштаваных асобаў», - гаворыцца ў лісце сп. Найдзенкі. Ён сцвярджае, што ўсе затрыманыя з 21 да 24 сакавіка змяшчаліся ў спецпрымальнік толькі пры наяўнасці ўсёй неабходнай дакументацыі. Намеснік начальніка ГУУС запэўніў таксама, што адміністрацыя АСПР (аб’яднанага спецпрымальніка-размеркавальніка) напрацягу сутак паінфармавала блізкіх затрыманых, якія пагадзіліся падаць звесткі аб такіх. «Таксама яны былі забяспечаныя гарачым харчаваннем і матэрыяльна-бытавым забеспячэннем па вызначаных нормах..., былі забяспечаныя спальным месцам, газетамі, часопісамі, карысталіся ўласнай вопраткай па сезоне, мелі пры сабе прадметы асабістай гігіены, медыкаменты і іншыя лекавыя прэпараты», - гаворыцца ў пасланні.

Нагадаем, што 24 сакавіка БАЖ накіраваў начальніку спецпрымальніка на Акрэсціна, начальніку ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама пракурору г. Мінска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у парушэнні правоў затрыманых і арыштаваных журналістаў. БАЖ звяртаў увагу на шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў працэсе затрымання журналістаў і іншых грамадзян: змяшчэнне ў спецпрыёмнік без адпаведнай дакументацыі; адсутнасць своечасовай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне; парушэнне нормаў умоваў утрымання людзей; кепская праца сістэмы перадачы асабістых рэчаў і прадуктаў харчавання затрыманым.

Ад кіраўніцтва спецпрымальніка, а таксама з пракуратуры г. Мінска адказаў арганізацыя пакуль не атрымала.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць