За акцыю каля Чырвонага касцёла, прысвечаную ўдзельнікам Плошчы-2010, затрымалі рэжысёра Вольгу Мікалайчык
Вольга Мікалайчык разгарнула бел-чырвоны-сцяг каля Чырвонага касцёла ў Мінску.
Гэтым яна адзначыла дзень пачатку акцыі пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе. Аднак неўзабаве Вольгу Мікалайчык затрымала міліцыя, паведамляе Радыё Свабода.
Паведамляецца, што суд пройдзе ў суботу ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Вольга Мікалайчык — рэжысёр-дакументаліст, аўтарка вядомых фільмаў «Катаванні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фестывалях.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары