Эканоміка1414

Каб зняць валюту ў Беларусбанку, трэба рабіць папярэдні заказ на 12 дзён наперад — чытачка сутыкнулася

«Ну і ну! Зняць валюту з рахунку ў Беларусбанку, нейкіх пару соцень даляраў (не зачыняючы валютнага рахунку!), сёння вялікая праблема, — піша наша чытачка Людміла Мірзаянава. —

Пабывала ў аддзяленні №524/418 Беларусбанка, дзе на просьбу зняць 300 даляраў, першапачаткова атрымала адмову. У адказ на маё абурэнне работніца аддзялення банка заявіла: «Вы ж ведаеце пра сітуацыю ў краіне… Каб зняць валюту, трэба зрабіць папярэдні заказ. Сёння заказы прымаем на 12 дзён наперад».

Я вырашыла не адступаць і не пакідаць аддзялення, пакуль не вырашыцца маё пытанне, бо гаворка ішла ўсяго толькі аб 300 далярах. І тут я пачула навіну. Аказваецца, валюту трэба здымаць у тым аддзяленні банка, дзе быў адкрыты валютны рахунак. У маім канкрэтным выпадку, гэта Нясвіжскае аддзяленне Беларусбанка.

Людміле Мірзаянавай удалося забраць свае грошы.

«Цяпер такія парадкі. Асабіста мне таксама прыйдзецца здымаць даляры не ў Мінску, а на перыферыі», — патлумачыла мне банкаўская служачая і на ўсялякі выпадак папярэдзіла, што ў Нясвіжскім аддзяленні банка таксама ніхто не гарантуе, што мне адразу ж выдадуць некалькі сотняў даляраў. Такое магчыма толькі пры наяўнасці валюты.

Урэшце пасля пярэчанняў мне выдалі мае 300 даляраў. Але выдалі іх са словамі: «З-за Вас мы пайшлі на парушэнні».

Якія парушэнні?! Таварышы банкіры — «майстры інавацый» — хто з вас прыдумаў гэтую «навіну»?! Хто аддаў падобнае распараджэнне ў аддзяленнях Беларусбанка перад Новым годам?!» — абураецца Людміла Мірзаянава.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць