Спорт

Беларускія гандбалісты прабіліся на маладзёжны чэмпіянат свету

Гандбалісты моладзевай (U21) зборнай Беларусі прабіліся ў фінальную частку чэмпіянату свету-2015 у Бразіліі.

У заключным паядынку адборачнага турніру ў Джаковіцы (Косава) беларуская дружына 11 студзеня адолела аднагодкаў з Швейцарыі — 27:25 (першы тайм - 14:12).

У двух іншых матчах кваліфікацыі зборная Беларусі таксама атрымала перамогі: над зборнымі Чарнагорыі (31:25) і Косава (35:25).

Беларусь — 6, Швейцарыя — 4, Чарнагорыя — 2, Косава — 0.

Гулец зборнай Беларусі Глеб Гарбуз стаў найлепшым снайперам ўсяго еўрапейскага адборачнага турніру да ЧС-2015.

Ён закінуў 25 мячоў у трох матчах. Яго бліжэйшы канкурэнт славак Лукаш Урбан вызначыўся 24 разы, расіянін Аляксандр Шкурынскі — 23.

Вызначыліся пераможцы і астатніх 7 кваліфікацыйных груп еўрапейскага кантынента, якія заваявалі пуцёўкі на чЧС які пройдзе з 19 ліпеня па 2 жніўня ў Бразіліі. Уладальнікамі пропускаў на першынство планеты, акрамя каманды Беларусі, сталі таксама зборныя Расіі, Францыі, Галандыі, Нарвегіі, Румыніі, Іспаніі і Сербіі.

Акрамя таго, раней прамы допуск на ЧС-2015 атрымалі яшчэ тры еўрапейскія зборныя — Данія, як папярэдні чэмпіён свету (U-20), а таксама пераможца і сярэбраны прызёр леташняга чэмпіянату Еўропы (U-20) — каманды Германіі і Швецыі.

Усяго за тытул чэмпіёна свету будуць змагацца 24 зборныя.

Каментары

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць