Свет22

Аналітыкі паспрабавалі растлумачыць, чаму Крэмль пайшоў на абвастрэнне канфлікту на Данбасе

Эксперты польскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў (OSW, Варшава) у сваім аглядзе адзначаюць што актывізацыя баявых дзеянняў у Данецкай і Луганскай абласцях наступіла пасля таго, як ЕС адмовіўся ад сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у «нармандскім» фармаце без прагрэсу ў выкананні Мінскіх пратаколаў.

«Крэмль прыйшоў да высновы, што толькі пагроза сур'ёзнага абвастрэння канфлікту, адказнасць за якое ўскладзеная на Кіеў, дапаможа выйсці з глухога палітычнага кута і пераканае ЕС, уключаючы Германію, пагадзіцца на невыкананне Расіяй Мінскіх дамоўленасцяў», — адзначылі яны.

Эксперты адзначылі, што, нягледзячы на афіцыйную рыторыку, Масква не зацікаўленая ў поўным выкананні падпісаных у Мінску пратаколаў, а менавіта — адвядзенні сепаратыстамі цяжкага ўзбраення, стварэнні зоны бяспекі ўздоўж мяжы і міжнародны маніторынг яе.

«Мэта Расіі, якая стаіць за сепаратыстамі, прымусіць ЕС, у першую чаргу, Германію, пагадзіцца на ўдзел у мірным саміце ў Астане без папярэдніх умоў (рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцяў) і прымусіць Кіеў — пры падтрымцы заходніх дзяржаў — пачаць працэс палітычнага рашэння канфлікту на нявыгадных для Украіны умовах», — пішуць аналітыкі.

Яны таксама адзначылі, што паступовае замарожванне канфлікту ў рэгіёне, якое мела месца з верасня 2014 года і суправаджалася спыненнем фінансавання Кіевам падкантрольных баевікам тэрыторый, нявыгадна Маскве, паколькі абмяжоўвае яе магчымасці ўплыву на ўкраінскую ўладу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі30

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў6

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць