Эканоміка44

«Беларусбанк» закрыў свой антыдэвальвацыйны ўклад

«Беларусбанк» праінфармаваў кліентаў аб закрыцці ад сённяшняга дня дэпазіта «Гарант».

«Антыдэвальвацыйная» прапанова карысталася попытам у тых, хто падчас фінансавага крызісу застаўся з беларускімі рублямі на руках, але больш не верыў у трываласць нацыянальнай валюты. Даходнасць «Гаранта» разлічвалася па наступнай схеме. Ёсць асноўная стаўка — 10-15% гадавых, — а таксама дадатковая. Яна залежыць ад таго, наколькі вырасце афіцыйны курс даляра.

Напрыклад, калі праз год курс складзе 25 000 рублёў (вырасце амаль на 70%), то і стаўка даходнасці склала б больш за 80%.

Але калі курс замарозіцца, то кліент застанецца з асноўнымі 10—15%, і не больш за тое.

Гэты тып дэпазітаў стаў асабліва папулярным пасля ўвядзення валютнай камісіі і з’яўлення некалькіх курсаў. Тады існавала вельмі выгадная формула: «стаўка дэвальвацыі, памножаная на 4 + бонус 10%». Тыя, хто тады адчуў сітуацыю і аднёс грошы ў банк, цяпер трымаюць свае рублі больш чым пад 150% гадавых!

У выніку банкі спачатку змянілі ўмовы па новых кантрактах — грошы можна было пакласці толькі на год. А максімальную стаўку абмежавалі.

Цяпер жа «Беларусбанк» цалкам закрыў «Гарант». «Белаграпрамбанк» закрыў аналагічны ўклад яшчэ ў першай палове студзеня, а банк «БелВЭБ» прывязаў стаўку да золата, а не даляра.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае17

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць