Мне давялося паразмаўляць з Гарэтам Фіцджэралдам, былым прэм’ер-міністрам Ірляндыі. Ведаючы пра сытуацыю ў Беларусі, ён, каб падтрымаць веру ў перамогу, распавёў мне гісторыю сваёй сям’і… Піша Наталька Харытанюк.
Мне давялося паразмаўляць з Гарэтам Фіцджэралдам, былым прэм’ер-міністрам Ірляндыі. Ведаючы пра сытуацыю ў Беларусі, ён, каб падтрымаць веру ў перамогу, распавёў мне гісторыю сваёй сям’і… Піша Наталька Харытанюк.
У нядзелю, на каталіцкі Вялікдзень, буду дыхаць Свабодаю. У гэты дзень салідарнасьці буду сачыць за падзеямі ў Дубліне: туды нарэшце вернецца традыцыя параду, што ўшаноўвае паўстанцаў за незалежнасьць.
Упершыню за апошнія 37 гадоў у Ірляндыі пройдзе парад у гонар Велікоднага паўстаньня 1916 г. Пасьля канфлікту, які разгарэўся ў 1969 г. у Паўночнай Ірляндыі, парад перасталі праводзіць, але для многiх ірляндцаў з усяго сьвету гэта сталася абразаю. Бо ці можна забывацца на сваіх герояў? Празь іх жа ірляндцы і атрымалі сваю свабоду.
Самому паўстаньню 1916 г. ад пачатку была наканаваная параза – човен са зброяй перахапілі брытанскія войскі, лідэра Роджэра Кейсмэнта арыштавалі, народ паўстанцаў не падтрымліваў… Таму выступ 1916 г., роспачны, нагадваў хутчэй эмацыйны выбух нескароных. Але менавіта ГЭТА і скаланула ірляндцаў. Рэпрэсіі: 16 пакараных сьмерцю лідэраў і 16 тысячаў зьняволеных (!) – абурылі нават апалітычных. Рэпрэсіі паднялі краіну на наступныя, больш удалыя, паўстаньні, у выніку якіх ужо ў 1921 г. 26 з 32 графстваў атрымалі незалежнасьць ад Брытаніі.
Некалькі гадоў таму ў Лёндане мне давялося паразмаўляць з Гарэтам Фіцджэралдам, былым прэм’ер-міністрам Ірляндыі. Ведаючы пра сытуацыю ў Беларусі, ён, мусіць, каб падтрымаць веру ў перамогу, распавёў мне гісторыю сваёй сям’і. Многія зь яго радзіны змагаліся за вызваленьне Ірляндыі ад брытанскіх акупантаў. Змагаліся са зброяй. Дзядулю ягонага дык нават некалькі разоў арыштоўвалі і саджалі ў турму. Але ж, урэшце, ён дачакаўся незалежнасьці і… быў абраны ў парлямэнт.
Не было б нацыяналізму – не было б і свабоды.
Апошнім часам, як пішуць мне ірляндзкія сябры, у Дубліне зноў становіцца вельмі папулярным гурт The Cranberries зь іх вядомаю песьняю Zombie. Пераглядаю гэты вусьцішны кліп – і бачу ў ім Беларусь. АМАПаўцаў, што нават у дзецях і кабетах бачаць ворагаў. Ідуць на нас з дубінкамі. Хіба ня зомбі?
Думаю пра 1916 г. у Ірляндыі – і знову ўяўляю Беларусь-2006. Выбух нескароных. Выбух, задушаны рэпрэсіямі. Наканаваны на паразу зараз, але… паглядзіце на Дублін. За такімі ахвярамі абавязкова прыйдзе перамога.
Прыгадваю запавет Быкава: «Трэба запасьціся цярпеньнем. І за кожнай няўдалай спробай бачыць наступную, і зьбіраць для яе сілы».
Берасьце
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары