Музыка11

J:морс праспяваў «Асфальт» па-беларуску

Папулярны гурт J:морс прэзентаваў беларускую версію самотніка «Асфальт» на курсах «Мова нанова».

Беларуская версія песні «Асфальт» стала вынікам супольнай творчасці Уладзіміра Пугача і слухачоў курсаў.

 У абвешчаным напярэдадні конкурсе перакладаў «Мовы Нанова» паўдзельнічалі 25 чалавек, разам яны даслалі каля 35 старонак тэкстаў (некаторыя пераклалі некалькі кампазіцый). Найбольш папулярнай стала новая песня «Асфальт», якая выйшла некалькі месяцаў таму — 20 перакладаў.

Фота: Зарына Кандрацьева

 «У перакладах шмат вельмі прыгожых словаў і момантаў, – распавядае Уладзімір Пугач. Таму я вырашыў скампіляваць усё лепшае ў адзін тэкст. І яшчэ нешта сваё дадаў. Так і атрымалася новая версія».

 ***

Песня «Асфальт» – першы афіцыйны сінгл з новага альбома, які мае выйсці ў 2015 годзе. Акрамя яе новай версіі, падчас імправізаванага выступу прагучалі вядомыя беларускамоўныя песні гурта: «Беларускае золата», «Глядзі», «Жыві», «Маё сонца».

Бліжэйшы канцэрт J:морс адбудзецца 14 лютага у сталічным Prime Hall са спецыяльнай праграмай «Грэнландыя». У яе межах прагучаць самыя рамантычныя песні гурта.

***

АСФАЛЬТ

Не можаш адчуць рыфм
Злавiць паспрабуй рытм
З адкрымi вокнамi
Я ахiнаю начны май
Так проста нiбы ў сне
Губляючы зор след
Спрабуй захапiць свет
Давай 
I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
Я не ўмею жыць апантана
Гляджу, як наблiжаецца лета без цябе 
Паклiча куды дождж
З маей паласы ў ноч
Мне ўсе адно за табой
Лунаць i трымацца тваiх зграй
I золак пачаў ледзь
Пяшчотным цяплом грэць
Азяблыя рукi
Кранай
I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
I неўзабаве пiшуцца песнi
А з вершаў вылучаюцца лiсты
I так бясконца

Глядзіце таксама: Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча

Каментары1

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць