Спорт44

Заходні і ўсходні вэктары беларускага футболу

Цягам гэтай зімы цэлы шэраг беларускіх футбалістаў заключыў кантракты з моцнымі эўрапейскімі і расейскімі клюбамі. Новыя каманды знайшлі Антон Пуціла, Васіль Хамутоўскі, Максім Рамашчанка, Ягор Філіпенка, Арцём Радзькоў, Вячаслаў Глеб і іншыя.

Цягам гэтай зімы цэлы шэраг беларускіх футбалістаў заключыў кантракты з моцнымі эўрапейскімі і расейскімі клюбамі. Новыя каманды знайшлі Антон Пуціла, Васіль Хамутоўскі, Максім Рамашчанка, Ягор Філіпенка, Арцём Радзькоў, Вячаслаў Глеб і іншыя.

Найбольш яркі прыклад паўабаронцы менскага “Дынама” Антона Пуцілы. 20-годовы гулец моладзевай зборнай Беларусі падпісаў кантракт з трэцім клюбам нямецкай Бундэсьлігі — “Гамбургам”. Пуціла будзе трэцім беларусам, які згуляе ў нямецкім першынстве, перад ім былі браты Аляксандар і Вячаслаў Глебы. Апошні, дарэчы, таксама гуляў за “Гамбург”. Ня факт, што Антон адразу загуляе за нямецкі клюб, таму ж Аляксандру Глебу напачатку заходняй кар’еры давялося некалькі сэзонаў пабегаць за дубль “Штутгарта”. Разам з тым, галоўны трэнэр “Гамбургу” Томас Даль запэўнівае, што дасьць маладому беларусу шанец замацавацца ў аснове.

У нямецкім накірунку адбыў і брамнік зборнай краіны Васіль Хамутоўскі. Ён перабраўся з расейскай “Томі” ва ўсходнегерманскі «Карл Цайс», які гуляе ў другім дывізіёне. Каманда пакуль не хапае зорак зь неба, але прабіцца ў добры эўрапейскі клюб з другой Бундэсьлігі куды лягчэй, чым, скажам, зь першынства Ўкраіны. Плюс да ўсяго Хамутоўскі будзе мець у «Карл Цайсе» стабільную гульнявую практыку, якой ён ня меў у Расеі. Кажуць, што ў гэтым пераходзе важную ролю адыграў трэнэр зборнай Беларусі Бэрнд Штанге, які некалі ўзначальваў каманду зь Ены.

Грэцкі вэктар разьвіцьця кар’еры абраў абаронца нацыянальнай зборнай Павал Пласконны. Ён зьвязаў сябе з клюбам “Паніоніёс”. Каманду з прыгараду Атэнаў трэніруе немец Эвальд Лінэн, таму, кажуць, што і тут не абышлося бяз Штанге.

У суседняй з Грэцыя Турэччыне будзе выступаць Максім Рамашчанка. Некалькі сэзонаў таму ён ужо гуляў за мясцовы “Трабзаспор”, пасьля чаго зьехаў у Расею, але пакінуў па сабе добрую памяць. Цяпер Макс будзе апранаць майку “Бурсаспору”.

Нарэшце, сапраўднае адраджэньне назіраецца сярод беларускі легіянэраў у Расеі. На месца вэтэранаў беларускага футболу прыходзяць зусім яшчэ маладыя гульцы.

Першым кантракт з маскоўскім “Спартаком” падпісаў абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка. У кіраўніцтве срэбранага прызёра чэмпіянату Расеі спадзяюцца, што з дапамогай беларуса яны змогуць замацаваць дзіры ў цэнтры абароны. Філіпенка мае рэальны шанец стаць асноўным гульцом задняй лініі славутага расейскага клюбу.

Калега Філіпенкі па БАТЭ і зборнай Беларусі Арцём Радзькоў цяпер паўнапраўны гулец падмаскоўных “Хімак”. Нягледзячы на свой малады ўзрост, Радзькоў таксама разглядаецца як гулец асновы “Хімак” у будучым сэзоне.

Найбольш гарачай тэмай міжсэзоньня ў беларускім футболе зьяўляецца пераход у раменскі “Сатурн” форварда моладзевай зборнай Беларусі Леаніда Ковеля. Менскае “Дынама” і львоўскія “Карпаты” ніяк ня могуць вырашыць, каму ўрэшце належалі правы на футбаліста. Справа Ковеля ня вырашанае па сёньняшні дзень. Галоўнае, каб гэтая непрыемная гісторыя не адбілася на гульні таленавітага нападніка.

18-гадовы брамнік жодзінскага “Тарпэда” Арцём Гамялько перайшоў у маскоўскі “Лякаматыў”. Спачатку плянавалася, што юны беларус будзе трэніравацца з дублем, але ўжо цяпер ён езьдзіць на замежныя зборы сваёй новай каманды з асноўным складам.

Аднагодак Арцёма Сяргей Паліцевіч заключыў пагадненьне з самарскімі “Крыламі Саветаў”. На “беларускага вундэркінда”, як назваў Паліцевіча “Спорт-экспрэс”, прэтэндаваў яшчэ шэраг расейскіх клюбаў, але прапановы самарцаў аказаліся найбольш прывабнымі. Сярод галоўных прычын, чаму юнак абраў “Крылы Саветаў”, ён назваў тое, што ўжо цяпер у камандзе трое беларусаў — Дзяніс Коўба, Аляксей Сквярнюк і Цімох Калачоў. Апошні ня так даўно перайшоў у каманду з “Растова”.

“На мазі” кантракты зь пермскім “Амкарам” у Міхаіла Афанасьева і Вячаслава Глеба, калі не адбудзецца нічога незвычайнага, то пагадненьні будуць заключаныя ўжо бліжэйшым часам.

На форварда менскага “Дынама” Ўладзімера Юрчанку, які нядаўна стаў лепшым бамбардзірам “Кубку Садружнасьці”, прэтэндуюць піцерскі “Зэніт” і раменскі “Сатурн”.

У пляне пераходаў беларускіх футбалістаў на легіянэрскія хлябы сёлетняе міжсэзоньне абнадзейвае. Чым болей нашых хлопцаў будзе гуляць у моцных каманд, тым лепш будзе нацыянальнай зборнай. Апошняя, дарэчы, ужо ў наступную сераду правядзе таварыскі матч са зборнай Мальты на выезьдзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць