Грамадства11

Мінск стаў самым бяспечным горадам для пешаходаў у СНД і краінах Балтыі

Эўрапейскага ўзроўню дарожнай бясьпекі дасягнула беларуская сталіца. У Вільні, Рызе і Варшаве імавернасьць таго, што цябе саб’юць на дарозе, — большая. На дарогах у Менску летась загінула 44 чалавекі. Гэта рэкордна нізкі паказчык, які ставіць горад на адзін узровень з Прагай, Брусэлем і Будапэштам.

«Такое зьніжэньне — гэта вынік мэтанакіраванай сыстэмнай працы ў апошнія дзесяць гадоў», — расказаў Свабодзе Юры Важнік, кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя экспэртаў і сюрвэераў на транспарце».

Прынятая ў 2011 годзе Менскім гарадзкім саветам дэпутатаў канцэпцыя «Добрая дарога» прадугледжвала зьмяншэньне колькасьці загінулых у ДТЗ людзей у паўтара раза — каб у 2015 годзе было ня больш за 45 чалавек.

«Гэта вельмі значнае дасягненьне, — кажа Важнік. — У нас вынік у два разы лепшы, чым у любым горадзе СНД. Менск больш бясьпечны за Вільню, Рыгу й Варшаву. Цяпер можна канстатаваць, што ў нас эўрапейскі ўзровень бясьпекі дарожнага руху».

Дзеля параўнаньня: у 1990-я і ў першую палову 2000-х на менскіх дарогах гінула да 130 чалавек на год.

«Кожны «ляжачы паліцэйскі», сьвятлафор, прыведзеныя да ладу магістралі, належны кантроль — усё гэта робіць пэўны ўнёсак у агульную бясьпеку, — кажа Важнік. — Калі прытрымлівацца мэтаў, маем такі вынік».

У табліцы, якую рэгулярна абнаўляюць у БАЭС, статыстыка прыведзена па эўрапейскіх гарадах у пераліку на насельніцтва Менску. Згодна зь ёй, колькасьць загінулых у Вільні і Кіеве ў два разы большая, чым у нас, а ў Маскве — у тры разы.

«Аднак нам яшчэ ёсьць куды разьвівацца, — кажа Важнік. — Ёсьць яшчэ такія вельмі бясьпечныя ўзоры, як Бэрлін і Стакгольм, дзе аварыйнасьць удвая меншая».

Актуальнай праблемай бясьпекі сталічных дарог застаецца дзіцячая аварыйнасьць.

«Праблема ў тым, што магістральныя дарогі для дзетак ня самыя небясьпечныя, — тлумачыць Важнік. — Нашмат часьцей дзеці трапляюць у аварыі ў дварах і на малых вуліцах».

У БАЭС прапануюць выкарыстоўваць сучасныя тэхналёгіі — мабільны дадатак «Safetymeter». Праграма, якая злучаецца з GPS, дазваляе бацькам пазначыць на мапе свайго раёнe небясьпечныя для дзяцей дарожныя ўчасткі.

Дрэннае асьвятленьне, высокая хуткасьць, транзытны рух, закароткі зялёны сыгнал сьвятлафора на пераходзе — калі пазначыць від небясьпекі, ён адлюструецца на інтэрактыўнай мапе. Калі пра пэўнае месца пачнуць паведамляць розныя бацькі, вырашаць праблему прыедуць спэцыялісты.

«Вось у тэставым рэжыме ад бацькоў паступае колькі паведамленьняў пра праезд каля школы, — паказвае жоўтыя кропкі на мапе Важнік. — На гэтым участку дарогі трэба было б зрабіць так званую пікап-зону для высадкі дзяцей з аўтамабіляў, дзе паркоўка і задні ход немагчымыя: заехаў, высадзіў ці пасадзіў дзіця, паехаў далей».

Праграма ўжо праходзіць тэставае выпрабаваньне ў дзевяці школах гораду. Спампаваць і скарыстаць яе можа хто заўгодна. Зь першага верасьня яна будзе рэкамэндаваная бацькам усіх школаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць