Грамадства33

HRW: «Беларускія ўлады зрабілі амаль немагчымай дзейнасьць палітычнай апазыцыі»

Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Human Rights Watch».

Хоць удзел у апазыцыйных палітычных арганізацыях у Беларусі не супярэчыць закону, на практыцы іх дзейнасьць амаль немагчымая. Трэба абавязкова мець рэгістрацыю, але ў такой рэгістрацыі ўлады часта адмаўляюць беспадстаўна і па надуманых прычынах, гаворыцца ў справаздачы «Human Rights Watch».

За мінулы год дзясяткі апазыцыйных актывістаў былі зьбітыя і арыштаваныя па сфальшаваных абвінавачваньнях. Некаторыя лідэры і актывісты апазыцыі застаюцца за кратамі — у прыватнасьці, у справаздачы згадваюцца справы былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, асуджанага на 5 з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў хуліганстве, і аднаго зь лідэраў «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што за апошні час шэраг беларускіх студэнтаў былі выключаныя з унівэрсытэтаў за ўдзел у апазыцыйных арганізацыях.

У справаздачы выказваецца заклапочанасьць тым, што беларускія ўлады спрабуюць запалохаць і кантраляваць праваабарончыя арганізацыі. У прыватнасьці, згадваецца адмова ў рэгістрацыі праваабарончаму цэнтру «Вясна» і штрафныя санкцыі супраць Беларускага Хэльсынскага камітэту.

У разьдзеле, прысьвечаным свабодзе рэлігіі, гаворыцца, што ад лета 2006 да лета 2007 году зь Беларусі выслалі больш за 25 каталіцкіх і пратэстанцкіх сьвятароў, якія нібыта стваралі «пагрозу нацыянальнай бясьпецы».

Аглядаючы сытуацыю з мэдыямі, праваабаронцы пішуць, што беларускія ўлады ўзмацняюць кантроль за інтэрнэтам, пэрыядычна блякуючы палітычна непажаданыя сайты. На думку аўтараў справаздачы «Human Rights Watch», справа Андрэя Клімава, асуджанага ў верасьні 2007 году за публікацыю ў інтэрнэце, паказвае, што інтэрнэт больш не зьяўляецца бясьпечным месцам для крытыкі ўладаў.

Аляксей Знаткевіч, Радыё Свабода

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве28

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве28

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць