Тэатр

Беларусы Швецыі паставілі «Тутэйшых» з удзелам Стэфана Эрыксана

У Стакгольме 12 красавіка 2015 тэатральны гурток беларускай дыяспары паставіў урывак з п’есы «Тутэйшыя» Янкі Купалы.

Каардынатарам ініцыятывы выступіла Галіна Краснянская — адна з заснавальніц афіцыйнай суполкі дыяспары. Муж Галіны падрыхтаваў асноўныя дэкарацыі для пастаноўкі.

Першапачаткова меркавалася паставіць п’есу цалкам, але пазней вырашылі выкарыстаць пяць найбольш цікавых сцэнаў. Як распавяла Галіна Краснянская, былі абраныя фрагменты, якія паказваюць змены ўплываў Захаду і Ўсходу на Беларусь, а таксама прыстасаванства асобных беларусаў.

Прэм'еру спектаклю ладзілі ў раёне Грондаль на захадзе Стакгольму. Мікіту Зносака сыграў Сяргей Андросенка, Янку Здольніка — Юры Кажура (старшыня Рады Згуртавання Беларусаў Швецыі), Аленку — Вольга Лёвіна, даму (мяшчанку) — Ганна Ціханава, маці Мікіты — Галіна Краснянская. Ролю прафесара Спічыні, правобразам якога быў заснавальнік і першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта, выконваў прафесар аднаго са стакгольмскіх універсітэтаў, гісторык Андрэй Катлярчук. На ролю заходняга вучонага запрасілі Стэфана Эрыксана, былога амбасадара Швецыі ў Беларусі, які з’яўляецца актыўным аматарам беларускай літаратуры, культуры, перакладнікам мастацкіх тэкстаў з беларускай мовы на шведскую, а цяпер працуе ў Міністэрстве замежных справаў Швецыі.

Адзін з удзельнікаў пастаноўкі прафесар Андрэй Катлярчук задаволены, што на спектакаль прыйшло шмат новых людзей, якія даўно не бралі ўдзелу ў мерапрыемствах дыяспары.

«Усе добра вывучылі ролі, мелі пазітыўны настрой, былі апранутыя ў нацыянальныя строі ці адпаведнае ролі адзенне, пэўны каларыт дадаваў і прынесены самавар царскіх часоў, — распавядае Катлярчук. — Выдатна атрымаўся дыялог Стэфана Эрыксана (заходняга вучонага) і Галіны Краснянскай (усходняга вучонага). Роля Стэфана была асабліва для яго няпростая, бо цалкам гучала на польскай мове. Вось чаму напярэдадні прэм’еры ён ня толькі вельмі адказна яе вывучыў, але і пракансультаваўся з беларусамі, якія валодаюць польскай, наконт вымаўлення».

Катлярчук адзначае, што спектакаль «Тутэйшыя» — гэта першая беларускамоўныя пастаноўка ў Швецыі:

«На сёння я ведаю дзве сучасныя пастаноўкі п’есы «Тутэйшыя» — адна ў выкананні Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы (у Мінску) і другая — мастацкі фільм, зьняты тэлеканалам «Белсат». Пастаноўка ў Швецыі — гэта новая спроба адрадзіць і данесці да публікі твор вялікага класіка Янкі Купалы — чалавека, тэксты якога не старэюць».

Арганізацыя «Sveriges Belarusier» («Беларусы Швецыі») як афіцыйнае аб’яднанне беларускай дыяспары існуе ўжо 6 гадоў. Арганізацыя не мае дакладна вызначанага палітычнага ці рэлігійнага профілю, яна яднае беларусаў розных узростаў і прафэсіяў і палітычных поглядаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 18

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 18

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць