Вандалы ў расійскім Бірабіджане абезгаловілі помнік Уладзіміру Леніну. Пра гэта ў пятніцу, 24 красавіка, паведамляе ДТРК «Бірабіджан».
Па інфармацыі выдання, інцыдэнт адбыўся напярэдадні дня народзінаў рэвалюцыянера, які адзначаецца 22 красавіка.
«У дзень 145-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Леніна прыхільнікі КПРФ планавалі ўскласці кветкі да помніка правадыру сусветнага пралетарыяту, устаноўленаму на тэрыторыі завода «Дальсельмаш» у Бірабіджане, аднак выканаць задуманае не змаглі. Бюст быў рабураным, а п'едэстал часткова разабраны, -адзначаецца ў паведамленні рэгіянальнай тэлекампаніі.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Каментары