Эканоміка55

Масква можа пайсці на нафтавыя санкцыі ў дачыненні да Мінска

 Расія можа ўвесці ў дачыненні да Беларусі санкцыі ў нафтавай сферы, калі не будуць дасягнутыя дамоўленасці па ключавых міждзяржаўных пытаннях. Такое меркаванне выказалі БелаПАН эксперты, каментуючы планы расійскіх улад разгледзець у чэрвені пытанне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь.

Нагадаем, на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў на расійскі рынак з-за нявыгадных цэнавых умоў, якія там склаліся. У адказ Мінэнерга Расіі заявіла, што з-за недапаставак беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак могуць быць скарочаныя пастаўкі нафты ў Беларусь. 

На думку расійскіх аналітыкаў, нягледзячы на непрывабную цэнавую кан'юнктуру, Беларусі давядзецца пастаўляць нафтапрадукты ў Расію. 

«Беларусь у цяперашніх умовах спрабуе максімізаваць свой прыбытак, пастаўляючы нафтапрадукты на знешнія рынкі. Гэты падыход можна было зразумець, калі б адносіны паміж Масквой і Мінскам у нафтавай сферы былі поўнасцю рынкавымі, аднак яны такімі не з'яўляюцца», — адзначыў у каментарыі БелаПАН кіраўнік сектара эканамічнага дэпартамента расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў. 

Ён нагадаў аб пратаколе па пытаннях беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў нафтавай сферы, падпісаным восенню 2014 гады, згодна з якім вывазныя пошліны на экспартаваныя нафтапрадукты ў 2015 годзе павінны поўнасцю залічвацца ў беларускі бюджэт, а не ў расійскі, як гэта было да 2014 года ўключна. 

«Наўрад ці можна ўявіць, што Беларусь, атрымаўшы ў 2015 годзе поўнае вяртанне нафтапошлін у свой бюджэт, зможа адмовіцца ад паставак нафтапрадуктаў на расійскі рынак», — сказаў Агібалаў. 

Калі ж беларускі бок не захоча пастаўляць бензін у Расію, спасылаючыся на нявыгадныя цэны, Крэмль можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. «Такое развіццё падзей выключыць нельга, магчымасцяў уздзеяння на Беларусь у Маскве больш, чым раней. У Беларусі сёння няма козыра, які быў летась, калі пытанні ў нафтавай сферы звязваліся Мінскам з прыняццем дакументаў аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза», — лічыць расійскі эксперт. 

Пратакол па пытаннях супрацоўніцтва ў нафтавай сферы, падпісаны мінулай восенню, прадугледжвае, што Беларусь паставіць на расійскі рынак да 2015 года 1,8 млн. тон аўтамабільнага бензіну. Дакумент прадугледжвае, што ў выпадку недапаставак паліва Расія можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. 

Беларускі эксперт па энергетычных пытаннях Таццяна Манёнак лічыць, што існуюць фактары, якія могуць па-рознаму ўплываць на далейшы ход развіцця сітуацыі ў нафтавай сферы. 

«Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадвыбарная кампанія ў Беларусі — усё гэта гаворыць на карысць таго, што палітычны фон у беларуска-расійскіх адносінах не павінен нагнятацца сёлета», — мяркуе Манёнак. 

У той жа час яна не выключае, што калі расійскі бок пачне акцэнтаваць увагу на іншых момантах, абвастрэнне адносін у нафтавай сферы магчымае. «Мы бачым, што расійскі бок незадаволены тым, як рэалізуюцца інтэграцыйныя праекты ў прамысловай сферы. Выклікаюць незадаволенасць у Расіі сёння і гандлёвыя бар'еры (беларускія інстытуты спецімпарцёраў), якія абмяркоўваліся падчас нядаўняга візіту расійскага віцэ-прэм'ера ў Мінск. Каб зрабіць Мінск больш згаворлівым, Масква, не выключана, можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь», — мяркуе Манёнак.

Каментары5

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць