Грамадства22

29 красавіка у Мінску адбудзецца агульнагарадскі кірмаш вакансій

29 красавіка камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама праводзіць у сталіцы агульнагарадскі кірмаш вакансій «Знайдзі сваю працу. Выбар ёсць заўсёды», паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Кірмаш адбудзецца з 10.00 да 13.00 у культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (Палацы чыгуначнікаў, вул. Чкалава, 7).

«Мерапрыемства накіраванае на садзеянне грамадзянам у пошуку працы і ўкамплектаванні кадрамі прадпрыемстваў сталіцы», — зазначылі ў прэс-службе.

У кірмашы возьмуць удзел каля 70 арганізацый розных сфер дзейнасці, а таксама навучальныя ўстановы, якія дапамогуць вучням школ вызначыцца ў выбары будучай прафесіі. 

Колькасць заяўленых наймальнікамі вакансій склала 3,3 тыс., з іх 79% — для рабочых. У галіновым разрэзе пераважаюць вакансіі арганізацыі аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг, прамысловасці, будаўніцтва. Сярэдні ўзровень аплаты па заяўленых вакансіях складае 4,7 млн. рублёў, ці 55% ад сярэдняй заработнай платы ў лютым 2015 года (8,6 млн. рублёў). 

У межах мерапрыемства грамадзяне змогуць атрымаць кансультацыі па пытаннях заканадаўства ў сферы занятасці насельніцтва, навучання беспрацоўных, прайсці экспрэс-дыягностыку прафесійных здольнасцяў, азнаёміцца з тэхналогіямі пошуку працы. 

З удзелам прадстаўнікоў арганізацый, кіраўніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пройдзе круглы стол «Узаемадзеянне і партнёрства — шлях падтрымання сацыяльнай стабільнасці на рынку працы».

Каментары2

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць