Культура

Музыканты з сямі краін Еўропы выступяць у чэрвені на джазавых вечарах у цэнтры Мінска

Музыканты з сямі еўрапейскіх краін свету выступяць з канцэртамі ў межах трэцяга фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелЗЭБ», якія пройдуць у чэрвені ў цэнтры Мінска, паведамілі арганізатары праекта з міжнароднага сацыяльна-эканамічнага фонду «Ідэя». 

Сёлета джазавы фестываль збярэ на пляцоўцы перад канцэртнай залай «Верхні горад» на мінскай плошчы Свабоды як айчынных музыкантаў, так і прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Польшчы, Францыі і Швецыі. Акрамя джаза, музыканты парадуюць жыхароў і гасцей сталіцы выкананнем кампазіцый у стылі блюз, соўл і этна. 

Першы джазавы вечар, 6 чэрвеня, адкрыюць датчане — вакаліст Мадс Матыяс і піяніст Піцер Розендаль. Услед за імі на сцэну паднімуцца музыканты шведскага гурту Copro. Вечар завершыцца выступленнем беларускага джаз-трыа Канстанціна Гарачага. 

Выступленне польскай спявачкі Беаты Пшыбытак адкрые 13 чэрвеня другі джазавы вечар гэтага фестывалю. Польскіх музыкантаў зменіць трыа «Агонь і вада» на чале з гітарыстам Нгуенам Ле (Францыя), трубач Клаус Штэтар (Германія) і беларускі калектыў Morfe Аганеса Аванесяна. 

Фестываль завершыцца 20 чэрвеня канцэртам брытанскага саксафаніста Дзяніса Баптыста, які выступіць разам з вядомымі беларускімі джазмэнамі з Apple Tea. 

Праект «Джазавыя вечары з Банкам БелЗЭБ» рэалізуецца пры садзейнічанні Мінгарвыканкама, пасольства Францыі ў Беларусі, Французскага інстытута ў Парыжы, Польскага інстытута ў Мінску, Франка-нямецкага культурнага фонду, мінскага філіяла Інстытута імя Гётэ, канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум АРТС» і музычнай студыі Black Cat. Генеральным партнёрам фестывалю выступае Банк БелЗЭБ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці3

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць