Эканоміка22

Беларусь устала сцяной на дарозе жаночых пракладак Procter&Gamble

Беларускае Міністэрства аховы здароўя забараніла ўвоз у Расію сродкаў асабістай гігіены для жанчын, вырабленых «Проктэр энд Гэмбл Украіна». Ведамства спасылаецца на адпаведную пастанову расійскага Расспажыўнагляду ад 9 мая.

ТАСС

У адпаведнасці з інфармацыяй Расспажыўнагляду ад 7 мая 2015 года № 01/39.15.4955 пры даследаванні сродкаў асабістай гігіены для жанчын вытворчасці Украіны, праведзеных у рамках ажыццяўлення федэральнага дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду, выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, вынікае з пастановы галоўнага санітарнага доктара Беларусі Ігара Гаеўскага.

Гаворка ідзе пра неадпаведнасць гігіенічным патрабаванням пракладак па вадародным паказчыку і акісляльнасці выцяжкі. Расспажыўнагляд прыпыніў увоз на тэрыторыю Расіі гігіенічных пракладак, тампонаў і аналагічных вырабаў для жанчын з 9 мая.

На падставе гэтага Беларусь прыпыніла рээкспарт гігіенічнай прадукцыі, што вырабляецца на тэрыторыі Украіны, у адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі ЕАЭС і МС.

Беларускаму міністэрству гандлю, МУС, Дзяржстандарту, Белкаапсаюзу, РУП «Белфармацыя», аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана ўзмацніць кантроль і нагляд за абаротам жаночых гігіенічных сродкаў.

На момант публікацыі матэрыялу інфармацыі аб забароне на ўвоз украінскай гігіенічнай прадукцыі Procter&Gamble на сайце расійскага ведамства не было.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала7

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта17

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала7

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць