Банк пацвердзіў атаку. Пакуль невядома, якую шкоду ўчынілі хакеры.

Федэральны рэзервны банк Сэнт-Луіса (ЗША) паведаміў аб паспяховай атацы хакераў, перадае New York Times. Банк папярэдзіў кліентаў аб неабходнасці змены пароляў.
У выніку атакі хакеры маглі здабыць паштовыя адрасы, паролі і іншыя звесткі кліентаў банка, банкіраў і трэйдараў, але шкода ад атакі дакладна не вызначаная. Асобы ўзломшчыкаў пакуль не раскрытыя.
Здарэнне ўпісваецца ў шэраг хакерскіх атак, здзейсненых у апошнія месяцы на дзяржустановы ЗША. Сярод цэлей хакераў былі Белы лом, дзярждэпартамент і нават асабістая пошта прэзідэнта.
У выпадку з банкам зламыснікі перанакіроўвалі карыстальнікаў базы эканамічных паказнікаў Federal Reserve Economic Data на фальшывыя «клоны» старонак, каб здабыць іх асабістыя звесткі, у тым ліку паролі (такі метад завецца «фішынгам»).
Атакі такога тыпу патрабуюць узлому сістэм рэгістратара даменных імён, таму пад пагрозай могуць аказацца іншыя кліенты рэгістратара. А кліентаў у Rightside, з якімі звязаная атака, 16 млн. Сам рэгістратар заявіў, што не знайшоў сведчанняў уцечкі персанальных звестак сваіх кліентаў.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары