Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Паляшук заходні, паляшук усходні

Пра нацыянальнае пытаньне у вайсковых умовах узгадвае на сваім блогу Сяргей Астравец.

Выпадкова даведаўся, што наш палкоўнік два гады ляжыць, не ўстае, стары ўжо вельмі. Вазіў яго некалі мой сябра Юзік, мы зь ім былі з аднаго прызыву. Заходні паляшук Сьцяпан пытаўся: “Юзік, шэф хіба не баіцца з табой езьдзіць, ты ўсю дарогу ўбок глядзіш?!” “А я акуратна еду, Сьцёпа, адказваў Юзік, шэф гэта цэніць”. Адметнасьцю Юзіка быў сапраўды позірк, скіраваны калі ня ўбок зусім, дык некуды наўскасяк. Прычым езьдзіць ён любіў вельмі хутка. Яны са Сьцёпам былі матацыклістамі, гоншчыкамі з натуры.

Другі Сьцяпан быў усходнім палешуком і зусім іншым чалавекам. Каржакаваты, гладкаваты, са скрыўленым носам, разважаў з усьмешкай, запаволена: “Э-э, не Сьцёпа, хутка едзеш занадта, коні гоніш, лепей не сьпяшацца”. Заходні паляшук быў даволі высокі, з падоўжаным носам, гаварыў часта больш за іншых і ня стрымліваўся. Мне бліжэйшым быў Сьцёпа з усходняга Палесься.

Хто ў нас яшчэ быў? Сьціплы вясковы Печкуроў аднекуль з Гомельшчыны, два маладыя пазьней трапілі з Віцебскай вобласьці. Сьцёпа-заходнік усіх вызначаў у вочы: ты, Юзік, паляк, вы (дваім з самага Магілёву) — шляхта, прозьвішчы ў іх сапраўды адпавядалі, яны разам і хаўрусавалі, ты, Шура, зьвяртаўся Сьцяпан да Р-га з Бабруйску, яўрэй. Шура толькі пасьмейваўся, ён быў сяржантам, але ніякай дзедаўшчыны не ўчыняў. А ты — бульбаш! —казаў некаму наш Сьцяпан, ня памятаю каму. Паляшук, ой паляшук! — любіў таксама выгукаць ён. Ці не пра сябе ён гэта казаў? Забылася з часам.

Адносіны ў нас былі больш-менш роўныя, наколькі гэта магчыма ў войску паміж прадстаўнікамі розных прызываў, якія патэнцыйныя ворагі звычайна. Былі таксама ў нас дакладна два украінцы, абодва заходнікі, калі не памыляюся. Лёня, сьціплы, нават сарамяжлівы, падабаўся бадай ўсім, Коля, з маленькімі вочкамі, з амаль квадратнай сківіцай, атрымаў ад Сьцяпана адразу мянушку “хахол”. Мыкола марыў пра лычку, каб на дэмбель не з пустымі пагонамі ехаць. А далі іншаму, які пра лычкі, пагатоў пра адную, ніколі ня марыў. Вось Мыкола пайшоў і “заклаў” яго адразу (дык не даставайся ж яна нікому!)… Пазіраючы ў ягоны бок, Сьцёпа-паляшук яшчэ часьцей стаў агучваць зацяганую салдацкую мудрасьць: “Так, хлопцы, чыстая гэта праўда: хахол бяз лычкі, што (…) без затычкі”. Мыкола крыху злаваў, але не аспрэчваў.

Траплялі да нас часам і зусім чужакі — з Расеі. Іх Сьцяпан звычайна называў “кацапамі”. Аднойчы далі Арніса, чарнявага латыша, прозьвішча меў зь беларускім канчаткам “-іч”, але выглядаў на “грака” зусім не гарадзенскага, а нейкага іхняга дакладна — латгальскага, зэмгальскага, курзэмскага? Мы зь ім добра паладзілі, усё ж вучыліся ў школе кілямэтраў за сто адзін ад аднаго. Што яшчэ варта ўзгадаць? Шляхта магілёўская сапраўды паводзілася даволі ганарліва, але ўсе ўспрымалі як належнае: шляхта ёсьць шляхта! Сьцёпа-балбатун, калі шчыра, быў усё ж крыху баламутам, а я невялікі аматар баламутаў.

Што да Юзіка, звычка глядзець увесь час убок, як я зразумеў, узьнікла ў яго таму, што любіў, апроч матораў, радыётэхніку: паяў цэлымі гадзінамі з цыгарэтай у роце і ўхіляўся, каб дым не трапляў у вочы. Мы зь ім слухалі Дону Самэр, Божа мой! Калі я прыехаў да яго пасьля войска, ён пакатаў мяне на сваім хуткім матацыкле. Куды ён глядзеў пры гэтым? Ня ведаю, я сядзеў ззаду. “Харлі-дэвідсан”, па-мойму, гэта для такіх, як ён.

Учора ўвечары, калі вяртаўся ў наш родны Гартэн, у мястэчку дзябёлай дзяўчыне дапамог узьняць у аўтобус валізу мабыць сябра. Яна замарудзілася зь дзяржаньнем, а тады на ўвесь аўтобус яму: Юзік, (…), чамадан зламаў! Тут я пра нашага Юзіка ўзгадаў, а перад тым успамінаў палкоўніка, у якога браў чытаць некалі “Иностранную литературу”.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць